Фірму, якая рэканструюе цэх аміяк-4 (ГІАП) і правядзе будаўніча-мантажныя работы, «Гродна Азот» шукае праз дзяржзакупкі.
На працы выдаткуюць 53 882 583 рублёў. Іх «Гродна Азот» прадаставіць з уласных сродкаў. Работы правядуць з траўня 2024 года па лістапад 2025-га. Дазвол на іх даў Гродзенскі гарвыканкам яшчэ ў 2020 годзе.
Што менавіта зробяць, невядома. Спасылка, па якой заказчык прапануе спампаваць інфармацыю, недаступная.
Пасля мадэрнізацыі цэхаў аміяк-3 і аміяк-4 выпуск аміяку павялічыцца на 315 тысяч тон у год — да 1,385 мільёна тон, а сабекошт знізіцца за кошт скарачэння ўдзельнага энергаспажывання на тону прадукту, прагназуюць кіраўнікі.
Чытайце таксама: Амбасада Італіі ў Беларусі: праект будаўніцтва азотнага комплексу на «Гродна Азот» запаволіўся