Басейн у "Жамчужыне". Фота: jemgrodno.by
Будынак водалячэбніцы ў санаторыі «Жамчужына» па вул. Санаторнай, 26 у Гродне рэканструююць. Там зробяць СПА-комплекс і дададуць саунаў. Фактычна, да існуючага будынка зробяць прыбудову.
Дзяржзакупку праводзіць «Гродна Азот», які валодае санаторыем. На гэта выдаткуюць 4 090 574 рублёў з уласных сродкаў. Работы пачнуць у лютым 2024 года і скончаць у жніўні.
У будынку пераплануюць зала басейна: усталююць там зону СПА і турэцкую і інфрачырвоную сауны. Заменяць перагародкі. У зоне раздзявалак зробяць душавыя, раздзявальні, санітарны вузел для фізічна аслабленых асоб, памяшканне ўборачнага інвентара. Для фізічна аслабленых асоб у СПА-зоне зробяць безбар’ернае асяроддзе — пандусы і тактыльныя пакрыцці са шрыфтам Брайля. Таксама адновяць абліцоўванне, заменяць дзверы і вітраж. На сценках будзе тынкоўка пад «венецыянскую». На падвесныя столі нанясуць водна-дысперсійную акрылавую фарбу. Адрамантуюць падлогі.
Цяпер будынак могуць наведваць 25 чалавек. Пасля рэканструкцыі колькасць складзе 46 чалавек.
Працу санаторыя спыняць не будуць. Адпачывальнікаў і будаўнікоў падзеляць, каб яны не перашкаджалі адзін аднаму.
Чытайце таксама: Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў - пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі, паведамляе Telegram-канал…
Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую…
У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада - Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Ён будзе…
Старую назву дэмантавалі з фасада некалькі дзён таму. Замест "Беларусі" ў гасцініцы цяпер новае імя…
Гродзенка Аліна Алдошына атрымала 15 гадоў зняволення ў непальскай турме за перавозку какаіну. Яе бацьку,…
Новая ўстанова адкрыецца ў будынку былой адміністрацыі на Савецкай, 14. Кафэ MoonTea спецыялізуецца на бабл-гарбаце.…