У асуджанай па справе Аўтуховіча Вольгі Маёравай ёсць праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць пераводы і лісты ад сына. Пра гэта паведаміла крыніца Hrodna.life.
Крыніца сцвярджае, што бухгалтэрыя не дае грошы, якія паступілі на рахунак Маёравай. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс «тэрарыстаў» — грашовыя пераводы ёй забароненыя.
. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс «тэрарыстаў» — грашовыя пераводы ёй забароненыя.
Вольга Маёрава — грамадская актывістка, раней — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі ўвечары 4 студзеня 2021 у сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па «справе Аўтуховіча». 17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі абласны суд прызначыў ёй 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе этапавалі ў ПК № 4 Гомеля.
Чытайце таксама: Фігурантку «справы Аўтуховіча» Вольгу Маёраву залічылі ў «дармаеды». Яна паўтара года ў СІЗА
У гэтай жа калоніі адбывае пакаранне Марыя Калеснікава. Вядома, што яна знаходзіцца ў ПКТ. Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Марыя схуднела да 42-га ці 44-га памеру. Яе чорныя валасы адраслі да стрыжкі карэ. Марыя ўсміхаецца, перадала крыніцу Hrodna.life.
Таксама крыніца сцвярджае, што ёсць факты, калі палітвязняў у ПК № 4 наўмысна заражаюць каростай праз іншых зняволеных. Медыкі калоніі называюць яе «алергіяй».