У TikTok-канале фотажурналіста пры кіраўніку Гродзенскай вобласці Уладзіміру Караніку выклалі відэа, як аленяў спрабуюць накарміць падгнілымі і зацвілымі апельсінамі і манга. Каментатары канала абурыліся.
Аператар паказаў, як з некалькіх скрынь, прывезеных на грузавіку, у снег каля лесу высыпаюць садавіну і гародніну. Бачныя перцы, агуркі, пекінская капуста, памідоры, вельмі шмат апельсінаў, мандарыны, ёсць манга і нават памела ў плёнцы, якую, праўда, знялі. Многая садавіна падгніла, у цвілі, а са скрыняў, дзе яна была, цячэ цёмная вадкасць. Усім гэтым вырашылі накарміць аленяў.
«Прывезлі аленям чатыры кантэйнеры садавіны па 700 кг. Авакада, агуркі, перац, баклажаны, мандарыны, памела, грушы і яблыкі», – падпісаў аўтар відэа.
@artem_pul4 #артемпул4 #пул4регион #пул4 ♬ Epic Music(863502) – Draganov89
“Ласункі мы мы выгрузілі. Усе распакавалі і цяпер ідзем ва ўкрыццё – будзем глядзець, прыйдуць алені есці ці не”, — патлумачыў тое, што адбываецца ў відэа, галоўны рэдактар канала Караніка “Пул 4 Регион” Арцём Турлай.
Грузавік, на якім прывезлі гнілыя “ласункі”, быў на нумарах Гродзенскай вобласці.
Алені сапраўды выйшлі з лесу, але есці не сталі.



У каментарах да відэа людзі дзівяцца, што аленяў кормяць цытрусавымі, і адзначаюць, што ў іх пасля гэтага будуць праблемы.
“Мы были в зоопарке спросили у работников хотели огурцом покормить, сказали оленю огурец нельзя, кормили ягодами”*, – напісала дзяўчына. “Мы пытались покормить оленей мандаринами, их отпугивал запах цитрусовый. А хлеб кушали )”, – падзялілася іншая.
* тут і ніжэй мы захавалі арфаграфію і пунктуацыю аўтараў каментароў.
Людзі адзначалі шкоду цвілі для жывёл. “Надеюсь никто из животных не погиб”, – хвалюецца іншы каментатар. “После плесневых фруктов обычно проблемы с желудком начинаются. Олени могут заболеть”. “Запаносят весь лес”.
“Вкусняшки с плесенью. многим животным нельзя цитрусовые. авокадо особенно их косточки ядовиты для них. сделал добро называется”, – напісалі ў канале. “Даже олени не захотели просрочку есть”.
Іншых каментатараў больш абурыла, што садавіна і гародніна дайшлі да такога стану, а не да людзей.
– Отдайте нуждающим людям, – прапанаваў адзін з карыстальнікаў.
– Что бы с отравлением легли в лазарет😁, – адказаў яму аўтар канала Арцём Турлай.
“Если вкусняшка не охранять бабушки отобьют у оленей?”, “надо было людям си скидкой продавать, а не ждать пока сгниет”, “Народ ещё плачет что кушать нечего цены подняли и все пропадает”, “я туда приеду 😂”, “чудеса лукономики”, – пісалі людзі.
Некаторыя каментатары ўсё роўна ўзрадаваліся, што аленяў пакармілі: “Лучше так, чем вообще ничего”.
Адкуль узялося 700 кг сапсаваных прадуктаў, у відэа не ўдакладняюць.


