Навіны

За € 1,78 — $ 1000. Гродзенскія IT-шнікі «расплаціліся» за данаты

Тры гродзенскія IT-шнікі нібыта прыйшлі ў міліцыю з павіннай і заплацілі тысячы долараў за данаты ад € 1 да € 35. «Кампенсацыю» накіравалі ў дабрачынныя фонды. Такое відэа апублікаваў Telegram-канал сілавікоў. Твары IT-шнікаў былі заблюраныя.

Адзін з IT-шнікаў распавёў, што перавёў «тэрарыстычнай арганізацыі» Nexta € 1,78 з дапамогай PayPal. Для «кампенсацыі шкоды» ён перавёў у нейкі дзіцячы фонд $ 1000. Другі IT-шнік за данат Nexta, які ён адправіў праз PayPal 17 студзеня 2021 года, аддаў на дабрачыннасць $ 5000. Сума даната не называецца.

Верагодна, на самай справе данаты адпраўлялі да таго, як арганізацыі прызнаваліся «экстрэмісцкімі і «тэрарыстычнымі».

Інжынер-праграміст адправіў BYSOL два даната агульнай сумай на € 35. Мужчына сказаў, што сам прыйшоў у міліцыю. Ён за «сваю правіннасць» адправіў $ 5000 у фонд дапамогі хворым дзецям.

Праваабаронцы распавядалі ў верасні 2023 года, што ў Гродзенскай вобласці ўзяліся выклікаць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў па справах, звязаных з данатамі. «Зачысціць» іх можна па метадычцы, якую напісала кааліцыя пратэстных двароў (ККД). У Мінску за данаты пачалі выклікаць яшчэ ў канцы 2022 года, пісала Zerkalo.io. У спісы трапілі тыя, хто пераводзіў грошы з беларускіх картак. Спачатку ў ДФР і КДБ «узяліся» за айцішнікаў. Каб пазбегнуць пераследу, людзям прапаноўвалі «кампенсаваць» суму даната ў кратным памеры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025