Навіны

Адвакатку з Гродна Святлану Бірылаву пазбавілі ліцэнзіі

Кваліфікацыйная камісія прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзіі Святланы Бірылавай. Прычына — немагчымасць выканання адвакаткай прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі. Так вырашыла Кваліфікацыйная камісія 21 снежня 2023 года.

Усяго ў Беларусі яшчэ трох адвакатаў пазбавяць ліцэнзіі. Таксама камісія прыняла рашэнне аб немагчымасці выканання двума адвакатамі абавязкаў, што пасля прывядзе да пазбаўлення ліцэнзіі. З Гродна паспяхова кваліфікацыйны экзамен здаў Вадзім Хілюта.

Святлана Бірылава працавала ў юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна Гродна. Яе дадзеныя ўжо выдалілі з сайтаў. Абараняла палітвязняў у судах Гродна, У тым ліку Паўла Мажэйку, і была адвакатам журналістаў.

Святлана Бірылава. Фота: gka.grodno.by

Улетку 2023 года атэстацыю не прайшоў яе муж Аляксандр Бірылаў. У лютым 2022 года адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Юлію Юргілевіч. Яна пакінула краіну, а потым вярнулася — яе асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму за нібыта садзейнічанне экстрэмізму ў асобе тэлеканала «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024