Навіны

У Гродзенскай вобласці з’явіцца «вузел супраціву». Што гэта наогул такое?

У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці створаць «вузел супраціву» — трэці ў Беларусі. Папярэднія два ўжо стварылі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях летась. Пра гэта паведаміў кіраўнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Аляксандр Бас.

Войска. Ілюстрацыя Hrodna.life

«Праца па стварэнні „вузлоў супраціву“ і агулам узмоцненых раёнаў будзе працягнута. Мы бачым, што падчас правядзення спецыяльнай вайсковай аперацыі ва Украіне глыбока эшэланаваная абарона мае значэнне. Яна будуецца на асноўных дарожных накірунках альбо верагодных накірунках дзеянняў ворага. Мэта, у першую чаргу, заключаецца ў тым, каб не дапусціць прасоўвання ворага ў дадзеным накірунку. Мы бачым, што разумна пабудаваная абарона выконвае свае задачы», — сказаў Аляксандр Бас.

Што такое «вузел супраціву» і навошта ён патрэбен

Вузел супраціву — гэта ўчастак мясцовасці, які падрыхтаваны да кругавой абароны і аўтаномнага вядзення баявых дзеянняў нават ва ўмовах адсутнасці сувязі. Таксама няма неабходнасці дастаўляць туды бояпрыпасы і харчаванне.

Акрамя гэтага, там ёсць месцы для ўкрыцця асабовага склада, вайсковай тэхнікі і ўзбраення, каб яно было незаўважна няўзброеным вокам.

У Беларусі такія вузлы супраціву запланавалі ствараць у 2023 годзе на найбольш важных накірунках.

Хто будзе ствараць «вузел»

Абсталяваннем такіх «вузлоў» у большай ступені займаюцца мясцовыя органы ўлады, сказаў Бас. Пасля гэтага іх перадаюць на баланс у тым ліку Узброеных сіл. Далей іх выкарыстоўваюць як аб’екты навукова-матэрыяльнай базы.

Чытайце таксама: У Гродне стварылі новы атрад спецназа. З кім ён плануе змагацца

Супраць якога ворага ўзводзяць «вузлы супраціўлення»

Гэтыя «вузлы» плануюць узводзіць на фоне вайны ва Украіне, удзелу ў ёй беларускіх вайсковых і псеўдавайсковых фармаванняў за мяжой, а таксама росту напружання на мяжы з NATO. Памежныя краіны блока, такія як Польшча, Літва ці Фінляндыя, узмацняюць абарону, баючыся нападу з боку Расіі. Але беларуская прапаганда падае гэта як нарошчванне ўзбраенняў і агрэсіўную палітыку менавіта з боку заходніх краін, ад якіх Беларусь быццам бы мае бараніцца.

Якія беларускія фармаванні ёсць за межамі Беларусі

Паспалітае рушэнне — добраахвотнае аб’яднанне беларусаў, якое імкнецца да абароны незалежнасці Беларусі, а таксама аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі. Харугвы рушэння існуюць у польскіх гарадах: Варшава, Уроцлаў, Беласток, Лодзь, а таксама ў літоўскай Вільні.

Полк Каліноўскага — самае вялікае ўтварэнне беларускіх добраахвотнікаў ва Узброеных сілах Украіны. Існуе з сакавіка 2022 года. Аснову палка складаюць беларусы, якія з 2014 года бралі ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Беларускі добраахвотніцкі корпус — існуе са снежня 2022 года ў складзе Узброеных сілаў Украіны. Сваімі мэтамі ваяры называюць «дэакупацыю Беларусі і Украіны». БДК разам з Расійскім добраахвотніцкім корпусам удзельнічаюць у сумесных аперацыях.

Асобная дэсантна-штурмавая рота пры 79-й асобнай дэстантна-штурмавой брыгадзе. Праект, якія стварыў беларускі вайсковы, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік Валер Сахашчык. Рота бярэ ўдзел ў баях у Данецкай вобласці.

Беларусы таксама ваююць у складзе ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну.

Школьнікаў будуць таксама рыхтаваць да вайны

У школах па прадмеце «Англійская мова» з’явіцца факультатыў «Ваенны пераклад» для вучняў 10−11 класаў. Беларускіх вучняў будуць вучыць ваеннаму перакладу палонных англічан і амерыканцаў.

Праграма разлічана на 69 вучэбных гадзін: у 10 класе — 35, у 11 класе — 34. Сярод задач: фарміраванне прафесійных навыкаў і ўменняў ваеннага перакладчыка, а таксама набыццё ведаў па структуры Узброеных сіл ЗША і Вялікабрытаніі, знаёмства з блокам NATO. Таксама вучні будуць засвойваць ваенныя абрэвіятуры і тэрміны, класіфікаваць ваенна-тапаграфічныя карты, чытаць баявыя дакументы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025