Навіны

У Беларусі тэстуюць новы супрацьгалалёдны рэагент. Ён павінен менш шкодзіць абутку, аўтамабілям і экалогіі

Дарогі Беларусі могуць пачаць пасыпаць новай супрацьгалалёднай пясочна-салянай сумессю. Новы кампанент для яе распрацавалі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміў намеснік дырэктара «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Арцём Ганчар. Зараз сумесь тэсціруюць на некаторых вуліцах Мінска.

Рэагент на вуліцах. Архіўнае фота Hrodna.life

Новую сумесь распрацавалі, бо штогод грамадзяне скардзяцца на агрэсіўнасць рэчываў для абуткаў, аўтамабіляў, раслін і лап жывёлаў.

Чым новая сумесь адрозніваецца ад папярэдняй

Новы матэрыял — тая ж соль, толькі з дадаткамі і спецыяльна распрацаваным кампанентам. Новая сумесь павінна менш уздзейнічаць на абутак, жалезабетон і бетон, а таксама на зялёныя насаджэнні і кузавы аўтамабіляў. Паводле словаў Ганчара, агрэсіўнае ўздзеянне рэагента павінна знізіцца прыкладна на 40%.

Чытайце таксама: Бачыш соль? А яна ёсць. Як зімовыя антыгалалёдныя рэагенты ўплываюць на гарадское асяроддзе цэлы год і ці маюць яны альтэрнатыву

Ці будуць масава выкарыстоўваць — яшчэ пад пытаннем

Зараз сумесь апрабіруюць у Мінску на дзвюх вуліцах — Свярдлова і Ульянаўскай. Да канца лета 2024 года інстытуты выдадуць заключэнне, наколькі новая сумясь зніжае альбо не зніжае шкоднае ўздзеянне. Пасля гэтага плануюць прыняць рашэнне па вытворчасці і выкарыстанні.

Не першая спроба замяніць звычайны рэагент

Прыбраць з дарог соль і пясок спрабавалі ў 2013 годзе. Тады камунальнікі і дарожныя службы пачалі ўкараняць рэагент на аснове адходаў цукровай вытворчасці. Ён быў дарагі, пасыпалі ім толькі цэнтральныя вуліцы і некаторыя двары. Эфект апынуўся добрым, але потым размовы пра салодкія пасыпкі сціхлі. Пісалі, што салодкі рэагент прыйшоўся не да спадобы ці то з-за цаны, ці то з-за сваёй ліпкасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025