Навіны

Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Gastrofest.Кава 2024: глядзіце спіс сэтаў

У лютым 2024 года ў Беларусі адбудзецца Gastrofest.Кава. Ён пройдзе ў Гродне, Мінску, Гомелі, Брэсце і Віцебску. У Гродне ў кававым гастрафэсце прымае ўдзел 10 кавярняў. Арганізатары абяцаюць падарункі і розыгрышы ад брэнда тэхнікі HONOR.

Фестываль адбудзецца з 1 па 18 лютага 2024 года ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Магілёва. Цана за адзін сэт у Гродне будзе 11 рублёў. Таксама арганізатары абяцаюць «прыемную прапанову» ад генеральнага партнёра фестываля «Альфа Банка».

Якія кавярні ўдзельнічаюць у фестывалі у Гродне

  • Кафэ-цукерня Cup&Cake на вуліцы 1 Мая, 21,
  • Кавярная «Кофишка» на вуліцы Савецкай, 14,
  • Кавярня Lcoffee на вуліцы Дамініканскай, 3,
  • Кавярня Doppio на вуліцы Замкавай, 12А,
  • Кавярня «Семья» на вуліцы Савецкай, 10,
  • Кавярня «Джэзва» на вуліцы Савецкай, 5,
  • Кавярня «Дели» на вуліцы Ажэшкі, 33,
  • Кавярня SPRAVA на вуліцы Маставой, 31,
  • Кафэ-бар «Арка» на вуліцы Віленскай, 6,
  • Кавярня «Проходная» на вуліцы Маставой, 31.

Якія сэты прапануюць у гродзенскіх кавярнях на Gastrofest.Кава 2024

Кафэ-цукерня Cup&Cake

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Раф маліна-базілік (прыгатаваны на аснове зерняў 100% арабікі сярэдняга пражання, у склад таксама ўваходзяць вяршкі, малінавы сіроп, маліна сублімаваная і базілік), 200 мл
    • Чызкейк Сан-Себасцьян (складаецца з вяршковага тварожнага сыру, які пасля выпечкі мае злёгку падсмажаную скарыначку і вельмі далікатнае напаўпрапечанае начынне з асвяжальным смакам лімона; маленькім упрыгожаннем з’яўляецца мішка з шакаладу), 150 г

    Кавярная «Кофишка»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Какосавы раф з ванільным пламбірам і шакаладнай стружкай, 350 мл
    • «Какос» з малочнага шакаладу, напоўнены какосавым крэмам на бісквіце і апельсінавым кампоце, 90 г

    Кавярня Lcoffee

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Кава па-венску, 200 мл
    • Далікатны чызкейк «капучына», 120 г

    Кавярня Doppio

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Латэ «Чарнічнае воблака» (насычаны кававы напой, прыгатаваны з бразільскага кававага зерня, 100% арабіка. Эспрэса мае арэхавыя ноты ў спалучэнні з карамеллю. Асаблівасць напою заключаецца ў выкарыстанні натуральнай асновы з чарніцаў, што дае сакавіты ягадны мікс у смаку), 250 мл
    • Чызкейк у вафельным кубачку без цукру і глютэна (хрумсткая вафля пад шакаладам уласнага прыгатавання, усярэдзіне знаходзіцца далікатны ванільны-вяршковы мус і ягаднае кампатэ), 140 г

    Кавярня «Семья»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Напой «Капучына з какосавым сіропам» (падаецца з гранатавай мярэнгай), 200 мл
    • Дэсерт «Гранатавы бранзалет» (хрумсткае безэ з гранатавым сіропам у спалучэнні з «Лімонным курдам» са смакам глінтвейну і далікатна-вяршковым крэмам унутры. Падаецца дэсерт з ягадным кулі, свежым гранатам і шкляной спіраллю з карамелі), 150 г

    Кавярня «Джэзва»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Бананавы латэ (малочны кававы напой на аснове эспрэса з зерняў 100% арабікі і малака, з дадаткам крафтавага бананавага пюрэ і вяршкоў уласнага прыгатавання), 220 мл
    • Браўні (шакаладнае пірожнае на цёмным шакаладзе з дадаткам грэцкага гарэха, дапоўнена шарыкам марожанага са смакам кляновага сіропу, паліта хатняй салёнай карамеллю), 120 г

    Кавярня «Дели»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Класічная кава па-ірландску (можа быць пададзены без віскі), 180 мл
    • Трюфельныя цукеркі з ганаша на базе малочнага і цёмнага шакаладу (шакалад малочны, шакалад цёмны, тварожны сыр, чарнасліў, грэцкі гарэх і вяршкі), 80 г

    Кавярня SPRAVA

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Чорная кава з хатнім салодка-рэзкім сіропам і лімоннай пенай, 200 мл
    • Далікатнае шакаладна-кававае пірожнае з хрумсткім крусцілантам, 120 г

    Кафэ-бар «Арка»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Кававы напой «Вяршковае піва», 200 мл
    • Маркоўны пірог місіс Уізлі, 170 г

    Кавярня «Проходная»

    Што ўваходзіць у сэт:

    • Безалкагольны кававы глінтвейн на аснове вішнёвага соку, эспрэса, апельсіна і спецый (карыца, гваздзіка, бадзян і кардамон), 310 мл
    • Тарт на міндальнага аснове, з запечаным франжыпанам з кавалачкамі фундука, і ўзбітым кававым ганашам на цёмным і малочным шакаладзе, 90 г

    Летась сэты каштавалі танней

    Летась кававы гастрафестываль адбыўся таксама ў лютым. Гродзенскія кавярні прадстаўлялі гасцям дэгустацыйныя сэты з кавы і дэсерту за 9 рублёў. Пры аплаце сэта карткай «Альфа Банка» госці атрымоўвалі смачны падарунак пры наступным наведванні або замове ва ўстанове.

    Чытаце таксама: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў

    Падзяліцца

    Апошнія запісы

    Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

    Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

    22 снежня 2024

    У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

    Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

    21 снежня 2024

    Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

    Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

    21 снежня 2024

    І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

    Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

    21 снежня 2024

    Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

    У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

    21 снежня 2024

    У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

    У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

    20 снежня 2024