У лютым 2024 года ў Беларусі адбудзецца Gastrofest.Кава. Ён пройдзе ў Гродне, Мінску, Гомелі, Брэсце і Віцебску. У Гродне ў кававым гастрафэсце прымае ўдзел 10 кавярняў. Арганізатары абяцаюць падарункі і розыгрышы ад брэнда тэхнікі HONOR.
Фестываль адбудзецца з 1 па 18 лютага 2024 года ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Магілёва. Цана за адзін сэт у Гродне будзе 11 рублёў. Таксама арганізатары абяцаюць «прыемную прапанову» ад генеральнага партнёра фестываля «Альфа Банка».
Якія кавярні ўдзельнічаюць у фестывалі у Гродне
- Кафэ-цукерня Cup&Cake на вуліцы 1 Мая, 21,
- Кавярная «Кофишка» на вуліцы Савецкай, 14,
- Кавярня Lcoffee на вуліцы Дамініканскай, 3,
- Кавярня Doppio на вуліцы Замкавай, 12А,
- Кавярня «Семья» на вуліцы Савецкай, 10,
- Кавярня «Джэзва» на вуліцы Савецкай, 5,
- Кавярня «Дели» на вуліцы Ажэшкі, 33,
- Кавярня SPRAVA на вуліцы Маставой, 31,
- Кафэ-бар «Арка» на вуліцы Віленскай, 6,
- Кавярня «Проходная» на вуліцы Маставой, 31.
Якія сэты прапануюць у гродзенскіх кавярнях на Gastrofest.Кава 2024
Кафэ-цукерня Cup&Cake
Што ўваходзіць у сэт:
- Раф маліна-базілік (прыгатаваны на аснове зерняў 100% арабікі сярэдняга пражання, у склад таксама ўваходзяць вяршкі, малінавы сіроп, маліна сублімаваная і базілік), 200 мл
- Чызкейк Сан-Себасцьян (складаецца з вяршковага тварожнага сыру, які пасля выпечкі мае злёгку падсмажаную скарыначку і вельмі далікатнае напаўпрапечанае начынне з асвяжальным смакам лімона; маленькім упрыгожаннем з’яўляецца мішка з шакаладу), 150 г
Кавярная «Кофишка»
Што ўваходзіць у сэт:
- Какосавы раф з ванільным пламбірам і шакаладнай стружкай, 350 мл
- «Какос» з малочнага шакаладу, напоўнены какосавым крэмам на бісквіце і апельсінавым кампоце, 90 г
Кавярня Lcoffee
Што ўваходзіць у сэт:
- Кава па-венску, 200 мл
- Далікатны чызкейк «капучына», 120 г
Кавярня Doppio
Што ўваходзіць у сэт:
- Латэ «Чарнічнае воблака» (насычаны кававы напой, прыгатаваны з бразільскага кававага зерня, 100% арабіка. Эспрэса мае арэхавыя ноты ў спалучэнні з карамеллю. Асаблівасць напою заключаецца ў выкарыстанні натуральнай асновы з чарніцаў, што дае сакавіты ягадны мікс у смаку), 250 мл
- Чызкейк у вафельным кубачку без цукру і глютэна (хрумсткая вафля пад шакаладам уласнага прыгатавання, усярэдзіне знаходзіцца далікатны ванільны-вяршковы мус і ягаднае кампатэ), 140 г
Кавярня «Семья»
Што ўваходзіць у сэт:
- Напой «Капучына з какосавым сіропам» (падаецца з гранатавай мярэнгай), 200 мл
- Дэсерт «Гранатавы бранзалет» (хрумсткае безэ з гранатавым сіропам у спалучэнні з «Лімонным курдам» са смакам глінтвейну і далікатна-вяршковым крэмам унутры. Падаецца дэсерт з ягадным кулі, свежым гранатам і шкляной спіраллю з карамелі), 150 г
Кавярня «Джэзва»
Што ўваходзіць у сэт:
- Бананавы латэ (малочны кававы напой на аснове эспрэса з зерняў 100% арабікі і малака, з дадаткам крафтавага бананавага пюрэ і вяршкоў уласнага прыгатавання), 220 мл
- Браўні (шакаладнае пірожнае на цёмным шакаладзе з дадаткам грэцкага гарэха, дапоўнена шарыкам марожанага са смакам кляновага сіропу, паліта хатняй салёнай карамеллю), 120 г
Кавярня «Дели»
Што ўваходзіць у сэт:
- Класічная кава па-ірландску (можа быць пададзены без віскі), 180 мл
- Трюфельныя цукеркі з ганаша на базе малочнага і цёмнага шакаладу (шакалад малочны, шакалад цёмны, тварожны сыр, чарнасліў, грэцкі гарэх і вяршкі), 80 г
Кавярня SPRAVA
Што ўваходзіць у сэт:
- Чорная кава з хатнім салодка-рэзкім сіропам і лімоннай пенай, 200 мл
- Далікатнае шакаладна-кававае пірожнае з хрумсткім крусцілантам, 120 г
Кафэ-бар «Арка»
Што ўваходзіць у сэт:
- Кававы напой «Вяршковае піва», 200 мл
- Маркоўны пірог місіс Уізлі, 170 г
Кавярня «Проходная»
Што ўваходзіць у сэт:
- Безалкагольны кававы глінтвейн на аснове вішнёвага соку, эспрэса, апельсіна і спецый (карыца, гваздзіка, бадзян і кардамон), 310 мл
- Тарт на міндальнага аснове, з запечаным франжыпанам з кавалачкамі фундука, і ўзбітым кававым ганашам на цёмным і малочным шакаладзе, 90 г
Летась сэты каштавалі танней
Летась кававы гастрафестываль адбыўся таксама ў лютым. Гродзенскія кавярні прадстаўлялі гасцям дэгустацыйныя сэты з кавы і дэсерту за 9 рублёў. Пры аплаце сэта карткай «Альфа Банка» госці атрымоўвалі смачны падарунак пры наступным наведванні або замове ва ўстанове.
Чытаце таксама: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў