Навіны

Настаўнік з Гродзенскага раёна сабраўся ісці на павышэнне. Яго «праверылі» сілавікі - і затрымалі (абноўлена)

Работнік сферы адукацыі ў Гродне збіраўся ісці на павышэнне. Яго затрымаў ГУБАЗ — знайшлі наведванні мітынгаў і адпраўку інфармацыі пра супрацоўніка міліцыі ў Telegram-канал «Черная книга Беларуси». Чацвёра сілавікоў напалі на гродзенца, пакуль ён ішоў па вуліцы. Паводле інфармацыі Hrodna.life, затрыманы — Арцём Кабылянскі, настаўнік англійскай і нямецкай моў у Абухаўскай сярэдняй школе імя І.П. Сянько, класны кіраўнік, раней працаваў у сярэдняй школе ў Індуры і ў СШ № 37 у Гродне.

UPD 15 студзеня. Арцём Кабылянскі выйшаў на волю са штрафам у 30 базавых велічынь (1200 рублёў).

Таксама сілавікі лічаць, што мужчына — сябра партыі БНФ і лідэр фанацкай супольнасці «Grodno Ultras», якая выступае ў падтрымку ФК «Нёман». Яе ўдзельнікі, на думку сілавікоў, прытрымліваюцца неанацысцкай ідэалогіі.

Сілавікі паказалі фота мужчыны ў світшоце «Атрад «Пагоня», з паднятай уверх правай рукой і малюнкамі свастыкі і надпісамі «14 88» (адзін з сімвалаў, які выкарыстоўваюць нацысты). Таксама ён рабіў сэлфі на свяце Дня Волі ў Гродне ў 2019 годзе.

Арцём, мяркуючы з ягоных сацсетак, сапраўды з’яўляецца фанатам футбольнага «Нёмана», актыўна падтрымліваў клуб у хатніх матчах і на выездах.

Чытайце таксама: «Хочам, каб перасталі да_бвацца». Пасля прыходу «ПВК Рёдан» у Беларусь улады ўзяліся за школьнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025