Работнік сферы адукацыі ў Гродне збіраўся ісці на павышэнне. Яго затрымаў ГУБАЗ — знайшлі наведванні мітынгаў і адпраўку інфармацыі пра супрацоўніка міліцыі ў Telegram-канал «Черная книга Беларуси». Чацвёра сілавікоў напалі на гродзенца, пакуль ён ішоў па вуліцы. Паводле інфармацыі Hrodna.life, затрыманы — Арцём Кабылянскі, настаўнік англійскай і нямецкай моў у Абухаўскай сярэдняй школе імя І.П. Сянько, класны кіраўнік, раней працаваў у сярэдняй школе ў Індуры і ў СШ № 37 у Гродне.
UPD 15 студзеня. Арцём Кабылянскі выйшаў на волю са штрафам у 30 базавых велічынь (1200 рублёў).
Таксама сілавікі лічаць, што мужчына — сябра партыі БНФ і лідэр фанацкай супольнасці «Grodno Ultras», якая выступае ў падтрымку ФК «Нёман». Яе ўдзельнікі, на думку сілавікоў, прытрымліваюцца неанацысцкай ідэалогіі.
Сілавікі паказалі фота мужчыны ў світшоце «Атрад «Пагоня», з паднятай уверх правай рукой і малюнкамі свастыкі і надпісамі «14 88» (адзін з сімвалаў, які выкарыстоўваюць нацысты). Таксама ён рабіў сэлфі на свяце Дня Волі ў Гродне ў 2019 годзе.
Арцём, мяркуючы з ягоных сацсетак, сапраўды з’яўляецца фанатам футбольнага «Нёмана», актыўна падтрымліваў клуб у хатніх матчах і на выездах.
Чытайце таксама: «Хочам, каб перасталі да_бвацца». Пасля прыходу «ПВК Рёдан» у Беларусь улады ўзяліся за школьнікаў