Навіны

У Гродзенскай вобласці пачнуць правяраць кіроўцаў на алкаголь анлайн: як гэта будзе адбывацца

Эксперымент па правядзенні дыстанцыйных перадрэйсавых медычных аглядаў кіроўцаў правядуць у Гродзенскай вобласці з 22 студзеня па 22 красавіка 2024 года. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Лекар. Ілюстратыўнае фота pixabay.com

Што будуць правяраць у кіроўцаў

Базай для правядзення эксперымента будуць гродзенская Дзіцячая цэнтральная гарадская паліклініка і кабінет таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелСофт Агляд». Аглядаць кіроўцаў будуць праводзіць з выкарыстаннем комплекса «АГЛЯД Плюс».

З дапамогай комплекса медычны супрацоўнік у рэжыме рэальнага часу зможа:

  • ідэнтыфікаваць кіроўцу праз дакумент, які пацвярджае асобу;
  • апытаць кіроўцу на наяўнасць скаргаў;
  • з дапамогай убудаваных электронных прыладаў вымяраць тэмпературу цела, пульс і артэрыяльны ціск;
  • акрэсліць канцэнтрацыю параў алкаголю ў выдыхаемым паветры.

Па выніках агляда медык прыме рашэнне аб допуску кіроўцы да працы.

Што за сістэма «АГЛЯД Плюс»

Сістэму «АГЛЯД Плюс» распрацавалі у філіяле «Камертон» адкрытага акцыянернага таварыства «Інтэграл» у 2021 годзе. Асноўныя спажыўцы сістэмы — прадпрыемствы, якія займаюцца перавозкамі, каб дыягназаваць стан кіроўцаў перад зменай альбо выездам.

Працэс агляду павінен запісвацца на камеру. «Гэта важна ў выпадку спрэчных сітуацый. Дадзеныя перадаюцца і захоўваюцца на серверы. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць выводзіць вынікі агляду праз sms альбо Telegram», — казаў галоўны інжынер філіяла «Камертон» Аляксей Саўко.

Адзін медычны супрацоўнік зможа дыстанцыйна абслугоўваць да трох комплексаў. Таксама наяўнасць сістэмы выключае ўплыў чалавечага фактара.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025