Эксперымент па правядзенні дыстанцыйных перадрэйсавых медычных аглядаў кіроўцаў правядуць у Гродзенскай вобласці з 22 студзеня па 22 красавіка 2024 года. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Што будуць правяраць у кіроўцаў
Базай для правядзення эксперымента будуць гродзенская Дзіцячая цэнтральная гарадская паліклініка і кабінет таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелСофт Агляд”. Аглядаць кіроўцаў будуць праводзіць з выкарыстаннем комплекса “АГЛЯД Плюс”.
З дапамогай комплекса медычны супрацоўнік у рэжыме рэальнага часу зможа:
- ідэнтыфікаваць кіроўцу праз дакумент, які пацвярджае асобу;
- апытаць кіроўцу на наяўнасць скаргаў;
- з дапамогай убудаваных электронных прыладаў вымяраць тэмпературу цела, пульс і артэрыяльны ціск;
- акрэсліць канцэнтрацыю параў алкаголю ў выдыхаемым паветры.
Па выніках агляда медык прыме рашэнне аб допуску кіроўцы да працы.
Што за сістэма “АГЛЯД Плюс”
Сістэму “АГЛЯД Плюс” распрацавалі у філіяле “Камертон” адкрытага акцыянернага таварыства “Інтэграл” у 2021 годзе. Асноўныя спажыўцы сістэмы – прадпрыемствы, якія займаюцца перавозкамі, каб дыягназаваць стан кіроўцаў перад зменай альбо выездам.
Працэс агляду павінен запісвацца на камеру. “Гэта важна ў выпадку спрэчных сітуацый. Дадзеныя перадаюцца і захоўваюцца на серверы. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць выводзіць вынікі агляду праз sms альбо Telegram”, – казаў галоўны інжынер філіяла “Камертон” Аляксей Саўко.
Адзін медычны супрацоўнік зможа дыстанцыйна абслугоўваць да трох комплексаў. Таксама наяўнасць сістэмы выключае ўплыў чалавечага фактара.


