Дзіця катаецца на цюбінгу, фота ілюстрацыйнае. Фота: Kostiantyn Li, unsplash.com
З пачатку зімовага сезона 2023−2024 у траўмапункт Гродзенскай абласной клінічнай дзіцячай бальніцы звярнуліся 150 чалавек, 50 з іх паступілі пасля катання з горак. Вынікамі катання на цюбінгах («ватрушках») і санках становяцца ўдары, вывіхі, раны, пераломы і чэрапна-мазгавыя траўмы.
Са 150 пацярпелых дзяцей 18 былі шпіталізаваны, расказаў тэлеканал «Гродна Плюс».
Гучным выпадкам стала траўміраванне 6-гадовай дзяўчынкі падчас катання на цюбінгу з горкі на вуліцы Багушэвіча ў мікрараёне Альшанка. Дзіця з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу і пераломам костак чэрапа ў беспрытомным стане даставілі ў лякарню.
У бальніцы яна прыйшла ў прытомнасць, яе стан ацэньваецца як стабільны цяжкі, жыццю нічога не пагражае, расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.
— На цюбінгу часцей за ўсё траўміруецца альбо галава, альбо пазваночнік, таксама на трэцім-чацвёртым месцы, адпаведна, траўмы ніжніх канечнасцяў і верхніх. Калі гэта цяжкая траўма, а цяжкія траўмы шпіталізуюцца ў нашае аддзяленне, у траўматалагічнае. То тэрмін лячэння, тэрмін рэабілітацыі можа заняць да 6 месяцаў, — расказаў урач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Алег Мялевіч.
Горку на Багушэвіча ўжо засыпалі пяском. Тое самае работнікі ЖКГ збіраюцца зрабіць з іншымі небяспечнымі месцамі.
Цюбінгавую трасу ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» адкрылі ў суботу, 6 студзеня. Яна будзе працаваць, пакуль дастаткова снегу. Аднак ужо 10 студзеня сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…