Гродзенская «Спецаўтагаспадарка» плануе збіраць жывыя ялінкі, якія гродзенцы будуць выкідаць пасля святаў, у два этапы.

Гродзенцам прапануюць пакідаць ялінкі на кантэйнерных пляцоўках 13−14 або 20−21 студзеня. 15 і 22 студзеня Гродзенская жыллёва-камунальная гаспадарка вывезе дрэвы на пераапрацоўку.
Куды нельга выкідваць ялінку
Забаронена выкідваць ялінкі ў кантэйнеры для смецця для звычайных гаспадарчых адкідаў. Дрэвы могуць пашкодзіць спецтэхніку падчас збору смецця. Таксама нельга проста выкідаць ялінку, бо падчас разлажэння дрэва можа выдзяляцца метан.
Чытайце таксама: Як доўга растуць ялінкі на продаж і ці прапануюць у Гродне блакітныя елкі?