Мужчына з нажом ідзе на міліцыянераў. Скрыншот Hrodna.life
У мікрараёне Альшанка на вуліцы Агінскага ў Гродне мужчына хадзіў па дварах з нажом. Калі яго спрабавалі затрымаць, ён крычаў, каб яго забілі. Да гэтага ён спрабаваў скочыць з дзявятага паверха.
Гэта адбылося 5 студзеня. Мясцовы жыхар 26 гадоў паспрабаваў саскочыць з 9-га паверха, пасля спусціўся ўніз з нажом пагражаць мінакам.
«Гэты мужчына падышоў да мяне з нажом, добра, што суседзі паспелі крыкнуць і я аддаліўся на бяспечную адлегласць», — расказал чытач «АвтоГродно».
Каля поўдня на лінію «102» сталі паступаць паведамленні. На месца прыехалі два супрацоўнікі міліцыі. Яны прасілі мужчыну пакласці нож на зямлю, але той не слухаўся і ішоў насустрач міліцыянерам. Адзін з іх стрэліў у паветра.
На відэа мужчына гаворыць, што не можа кінуць нож, і просіць забіць яго.
У канцы запісу, размешчанага ў мясцовых чатах мікрараёна Альшанка, бачна, што мужчына ляжыць на ходніку. Падобна, што супрацоўнік міліцыі спрабуе прывесці яго ў прытомнасць. Побач стаіць супрацоўнік МНС.
Асобу мужчыны выявілі. Раней ён быў судзімы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў, распавялі ў міліцыі. Пасля затрымання яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя для агляду і аказання медыцынскай дапамогі: яшчэ да прыбыцця міліцыі ён парэзаў перадплечча.
На месцы працуе следча-аператыўная група.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ, удакладнілі ў канале «Тревожная кнопка. ОНТ. Official». Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 339 КК РБ — хуліганства.
Чытайце таксама: 400 крымінальных спраў за пратэсты і экстрэмізм распачалі ў Гродзенскай вобласці
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…