"Гроднагаз". Фота: gas.grodno.by
Супрацоўніка і супрацоўніцу Шчучынскага раёна газазабеспячэння (РГС) «Гроднагаз» судзілі за фота бел-чырвона-белага сцяга на іх старонках у інтэрнэце. Гэта палічылі несанкцыянаваным пікетам. Справы разгледзеў суд Шчучынскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку мясцовага РАУС. Рашэнні з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Супрацоўнік РГС размясціў у «Одноклассниках» фатаграфію з выявай бел-чырвона-белага сцяга і плакатамі. Тым самым, палічыў суд, ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — пікетаванні, якое райвыканкам не дазваляў. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП яго аштрафавалі на 20 базавых адзінак (740 рублёў).
На тую ж суму аштрафавалі і супрацоўніцу РГС — яна апублікавала фота бел-чырвона-белага сцяга ў «Одноклассниках».
Таксама стала вядома пра штраф яшчэ адной супрацоўніцы «Гроднагаз». За «экстрэмісцкі» лагатып у «Одноклассниках» яна заплаціць 20 базавых велічынь (740 рублёў). Таксама ў яе канфіскуюць мабільны тэлефон.
Раней было вядома пра лёс чатырох затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне. За «экстрэмісцкія» падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў «Одноклассниках», Instagram і «Вконтакте» іх 18 снежня 2023 года арыштавалі на 10 сутак
Пра затрыманні на «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце стала вядома 15 снежня 2023 года.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…