У снежні сілавікі паведамілі пра затрыманні на «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце. У студзені стала вядома, што затрыманых арыштавалі на 10 сутак. Вядома як мінімум чатыры рашэнні за 18 снежня — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.

Асудзілі трох супрацоўнікаў і адну супрацоўніцу. У іх знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў «Одноклассниках», Instagram і ВКонтакте.

Таксама ва ўсіх канфіскавалі тэлефоны як сродак учынення правапарушэнняў. Іх судзілі ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку РАУС. Змякчальнымі абставінамі палічылі раскаянне супрацоўнікаў.

Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах