Навіны

Бондараву абурыў турыстычны цэнтр у Гродне — пытанне зноў у мове

Новы год гродзенская актывістка Вольга Бондарава пачала з новых абурэнняў. 1 студзеня 2024 яна апублікавала пост, у якім крытыкуе турыстычны інфармацыйны цэнтр у Гродне за тое, што на шыльдзе яго назва напісаная на польскай і англійскай мовах. Яна піша, што пара зняць надпісы лацінскім алфавітам і замяніць іх на дзяржаўныя мовы.

«Ибо почему в белорусском городе, где два государственных языка, русский и белорусский, на вокзале висит шильда с писаниной на пшэцком и пиндосском? Что, так много туристов из пиндостана, а нам заезжает или готовимся встречать „дорогих НАТОвских гостей“ в ближайшее время, а посему и не снимаем в западном приграничном городе указатели, повешенные здесь в разгул багатавектарнасЬци?» — напісала Бондарава ў звычайнай для сябе манеры.

Пры гэтым яна чамусьці мае прэтэнзіі да чыгуначнага вакзала, насупраць якога размешчаны турыстычны цэнтр. Маўляў, гэта менавіта адміністрацыя чыгуначнага вакзала не выконвае рашэнне ўладаў па адмене лацінкі ў Беларусі. Хаця насамрэч вакзал ніякіх адносін да турыстычнага цэнтра не мае, а адмена ў Беларусі лацінкі не тычыцца напісаў на замежных мовах, скіраваных да замежнікаў. Лацінскія літары адмянілі ў Беларусі для назваў вуліц і тапаграфічных аб’ектаў на ўказальніках і шыльдах.

Чытайце таксама: Бондарава парадавалася, што перамагла беларускую лацінку. Насамрэч, гэта быў расійскі трансліт

Што за турыстычны цэнтр і чаму там надпісы па-польску

Турыстычны цэнтр на Ажэшкі, 38 у Гродне з’явіўся ў 2009 годзе як офіс аднаго з трансгранічных праектаў. Тады ў мясцовых чыноўнікаў акурат уваходзіла ў моду ўдзельнічаць у фінансаваных Еўрасаюзам праектах па развіцці турыстычнага патэнцыялу памежжа сумесна з партнёрамі з Польшчы і Літвы. Пазней той самы офіс яшчэ некалькі разоў наноў «адкрывалі» пад чарговыя трансгранічныя праекты.

Над уваходам у цэнтр і на дзвярах цэнтра размешчаны надпісы на трох мовах: «Турысцка-інфармацыйны цэнтр», «Centrum informacji turystycznej» і «Tourist information center». Надпісаў на рускай мове там няма.

Каля цэнтра размешчана адна з папулярных сярод турыстаў гарадскіх скульптур — жабка-падарожніца.

Падзяліцца
Меткі: моватурызм

Апошнія запісы

На Дзевятоўцы з’явіцца новая кавярня

На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…

15 мая 2025

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025