Гродзенка зарэгістравалася як беспрацоўная. Цэнтр занятасці накіраваў яе на навучанне, але пазней яна яго кінула і яе адлічылі. Пра гэта даведаліся ва Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Яны вырашылі спагнаць з гродзенкі выдаткі на прафесійнае навучанне беспрацоўнага — 240 рублёў.
Грамадзянскую справу разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Іск аб спагнанні выдаткаў на прафесійнае навучанне беспрацоўнага падало ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама.
Мяркуючы з пастановы, ні ісцец, ні адказчык на пасяджэнне не прыйшлі. Суд вырашыў, што ісцец мае рацыю — і спагнаў з гродзенкі на карысць гарвыканкама 240 рублёў і 74 рублі дзяржпошліны дзяржаве.
Чытайце таксама: Гродзенец зарабіў $ 50 000 на абмене крыптавалюты. Суд палічыў гэта незаконным — і забраў палову