Навіны

На Савецкай пасля рэканструкцыі адкрылі ЦУМ: як ён цяпер выглядае

У Гродне пасля рэканструкцыі адкрылі былы гандлёвы дом «Нёман». Зараз ён называецца ЦУМ. Тэхнічнае адкрыццё адбылося 28 снежня 2023 года, афіцыйнае чакаецца ў 2024 годзе.

ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца: vgr.by

У абноўленым гандлёвым цэнтры ўсталявалі эскалатар з першага на чацвёрты паверх. Пры гэтым захаваліся ўсе ранейшыя лесвіцы і ліфты.

Стараліся паспець да Новага года

Пакуль у ЦУМ будзе працаваць толькі частка крамаў.

«Мы вельмі стараліся паспець адкрыцца да Новага года і мы гэта зробім! […] Хуткасць ніяк не адаб’ецца на якасці ўсіх працаў, аднак пакуль адкрываемся не ў поўным складзе, бо некаторым арэндатарам трэба крыху больш часу для якаснага і прыгожага адкрыцця», — напісалі ў Instagram ЦУМ.

ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by
ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by
ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by
ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by
ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by
ЦУМ пасля рэканструкцыі на вуліцы Савецкай у Гродне. Крыніца6 vgr.by

Час працы ЦУМ у Гродне

Гандлёвы цэнтр будзе працаваць з 10:00 да 21:00.

У святочныя дні:

  • 31 снежня 2023 года з 10:00 да 19:00;
  • 1 студзеня 2024 года — выхадны.

Якія крамы будуць у гродзенскім ЦУМ

1 паверх

З 28 снежня на першым паверсе працуюць крамы:

  • Мегатоп;
  • 7 карат;
  • Белита-Витэкс.

Насупраць уваходу на першым паверсе працуе пункт абмену валют. Крамы «Макей», OZ.by, а таксама павільён па продажы сувеніраў, прадметаў інтэр'еру, падарункаў і фарфора ад беларускага брэнда «Фавор» на першым паверсе ЦУМ адкрыюцца ў студзені 2024 года.

2 паверх

У студзені 2024 адкрыюцца крамы Oodji i MySport на другім паверсе ЦУМ. Таксама там мае адкрыцца крама «Примавера» і кропка аднаго з гродзенскіх ІП.

3 паверх

На трэцім паверсе размясцілася мультыбрэндавая крама тавараў ад беларускіх вытворцаў. Спачатку крама будзе працаваць пад брэндам ЦУМ, але ўладальнікі цэнтра плануюць анансаваць новую назву. Гэта будзе першая ў Беларусі крама пад гэтым брэндам.

4 паверх

На чацвёртым паверсе ў лютым-сакавіку 2024 плануюць адкрыць «Дзіцячы свет». Там будуць прадаваць тавары для дзяцей. Таксама вясной плануюць адкрыць каворкінг.

У перспектыве ў гродзенскім ЦУМ таксама плануецца адкрыць кафэ і дзіцячую гульнявую прастору. Ранейшы панарамны ліфт і аглядная пляцоўка на даху працягваюць працаваць.

Чытайце таксама: «Назва — апошняе, што трэба было змяняць». Што гродзенцы думаюць пра перайменаванне «Нёмана» ў ЦУМ

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025