У Гродне пасля рэканструкцыі адкрылі былы гандлёвы дом «Нёман». Зараз ён называецца ЦУМ. Тэхнічнае адкрыццё адбылося 28 снежня 2023 года, афіцыйнае чакаецца ў 2024 годзе.
У абноўленым гандлёвым цэнтры ўсталявалі эскалатар з першага на чацвёрты паверх. Пры гэтым захаваліся ўсе ранейшыя лесвіцы і ліфты.
Стараліся паспець да Новага года
Пакуль у ЦУМ будзе працаваць толькі частка крамаў.
«Мы вельмі стараліся паспець адкрыцца да Новага года і мы гэта зробім! […] Хуткасць ніяк не адаб’ецца на якасці ўсіх працаў, аднак пакуль адкрываемся не ў поўным складзе, бо некаторым арэндатарам трэба крыху больш часу для якаснага і прыгожага адкрыцця», — напісалі ў Instagram ЦУМ.
Час працы ЦУМ у Гродне
Гандлёвы цэнтр будзе працаваць з 10:00 да 21:00.
У святочныя дні:
- 31 снежня 2023 года з 10:00 да 19:00;
- 1 студзеня 2024 года — выхадны.
Якія крамы будуць у гродзенскім ЦУМ
1 паверх
З 28 снежня на першым паверсе працуюць крамы:
- Мегатоп;
- 7 карат;
- Белита-Витэкс.
Насупраць уваходу на першым паверсе працуе пункт абмену валют. Крамы «Макей», OZ.by, а таксама павільён па продажы сувеніраў, прадметаў інтэр'еру, падарункаў і фарфора ад беларускага брэнда «Фавор» на першым паверсе ЦУМ адкрыюцца ў студзені 2024 года.
2 паверх
У студзені 2024 адкрыюцца крамы Oodji i MySport на другім паверсе ЦУМ. Таксама там мае адкрыцца крама «Примавера» і кропка аднаго з гродзенскіх ІП.
3 паверх
На трэцім паверсе размясцілася мультыбрэндавая крама тавараў ад беларускіх вытворцаў. Спачатку крама будзе працаваць пад брэндам ЦУМ, але ўладальнікі цэнтра плануюць анансаваць новую назву. Гэта будзе першая ў Беларусі крама пад гэтым брэндам.
4 паверх
На чацвёртым паверсе ў лютым-сакавіку 2024 плануюць адкрыць «Дзіцячы свет». Там будуць прадаваць тавары для дзяцей. Таксама вясной плануюць адкрыць каворкінг.
У перспектыве ў гродзенскім ЦУМ таксама плануецца адкрыць кафэ і дзіцячую гульнявую прастору. Ранейшы панарамны ліфт і аглядная пляцоўка на даху працягваюць працаваць.
Чытайце таксама: «Назва — апошняе, што трэба было змяняць». Што гродзенцы думаюць пра перайменаванне «Нёмана» ў ЦУМ