Старшыню прафкама неназванай арганізацыі ў Навагрудку арыштавалі на сем сутак за відэаролік “ВКонтакте”. На думку суда Навагрудскага раёна, такім чынам старшыня правёў несанкцыянаваны пікет. Пастанова з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Пастанову вынеслі 8 снежня паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. На думку суда, старшыня прафкама размясціў відэаролік, “які змяшчае інфармацыю палітычнай накіраванасці”. Гэтым ён нібыта правёў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства “з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў шляхам публічнай дэманстрацыі на асабістай старонцы”.
Старшыня прызнаў віну. Яна “пацвярджаецца” рапартам, пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, пратаколам агляду і скрыншотамі.
Чытайце таксама:


