Навіны

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра з хатнім кінатэатрам на ўсю сцяну і 50 разеткамі

У Гродне можна купіць трохпакаёвую кватэру на Альшанцы. Там ёсць хатні кінатэатр памерам са сцяну, спарткомплекс, дзіцячая і ванная на пяць «квадратаў». А яшчэ можна сабрацца ля біякаміна з жывым полымем. Кватэра прадаецца з убудаванай мэбляй і бытавой тэхнікай.

Яна знаходзіцца на апошнім паверсе 10-павярхоўкі. Агульная плошча — 82,8 кв. м. Вокны — ПВХ. Матэрыял падлог — ламінат, плітка, матэрыял сцен — шпалеры, караед. Мэбля зроблена з масіва хвоі. У кватэры замянілі ўсю электрыку і кабелі. Ёсць 50 разетак — можна абысціся без падаўжальнікаў.

Ёсць зашклёная ўцепленая лоджыя. У кватэры — убудаваныя шафы. Абсталяваны дзіцячы пакой і ўстаноўлены спарткомплекс. Пакоі вытрыманыя ў адзіным стылі і каляровай гаме. Адзін з іх — у бэжавых адценнях са сцяной пад цэглу, карцінамі і шчыльнымі шторамі. Спальня — у далікатна-ружовых адценнях.

У адным з пакояў ёсць хатні кінатэатр з дыяганаллю экрана 180 цаляў - ён зроблены з экрана і праектара. Усталяваны інвертарны кандыцыянер Ballu і біякамін з жывым полымем. Ёсць спадарожнікавая антэна і ўзмацняльнік Wi-Fi-сігналу.

На кухні з блакітнай сцяной і дэталямі ўстаноўлены здрабняльнік бытавых адходаў, убудаваны фільтр пітной вады пад мыйкай і двайны кран. Ёсць убудаваная тэхніка і посудамыйная машына Bosch.

Санвузел паасобны, абліцаваны пліткай. У ваннай пакоі ўстаноўлены цёплая падлога, ванна на 5 м² і душавая сістэма шарко (адзін з відаў гідратэрапіі, распрацаваны французскім неўрапатолагам Жанам Шарко). Ёсць пральна-сушыльная машына LG.

Усталяваны бойлер Ariston на 80 л.

Пад’езд — з відэаназіраннем. Побач з домам — крамы, ГЦ «Парус», школа, басейн, дзіцячы сад, амбулаторыя, транспартная развязка, лес, веладарожкі, паркоўка і дзіцячая пляцоўка.

Кошт — $ 82 000. Вам дапамогуць прадаць кватэру для куплі гэтай. Таксама кватэра пасуе для здачы ў арэнду, адзначаюць уладальнікі.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка з двухпакаёўкі з класічным рамонтам і анёлачкамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025