У Гродне прадаецца двухпакаёўка, перапланаваная ў траячку. Залу на 20 «квадратаў» тут падзялілі на два пакоі. Так, акрамя спальні і залы, з’явілася яшчэ і дзіцячая. Кватэра прадаецца часткова з мэбляй.

Кватэра размешчана на шостым паверсе дзевяціпавярховіка. Агульная плошча — 52.2 м. кв. У кватэры зрабілі рамонт: замянілі электрыку і сантэхніку, уставілі пластыкавыя шклопакеты. Устаноўлены лічыльнікі вады, газу, тэлефон, дамафон, оптавалакно. Ёсць падвал. Санвузел — раздзельны.

На кухні - убудаваная тэхніка Bosh: газавая варачная панэль, духавая шафа, выцяжка. Для захоўвання рэчаў ёсць шафа-купэ ў пярэднім пакоі. Астатняя мэбля — па дамоўленасці.

Стыль у кватэры хутчэй класічны — гэта можна ўбачыць па люстры, свяцільнях і постацях анёлаў на сценах. У зале пераважаюць светлыя і шэрыя колеры. У кухні - мэбля кантраснага колеру і цёмныя шторы. У спальні - мэбля ў тым жа стылі, ложак і працоўнае месца.

У кватэры ёсць лоджыя і балкон. На балконе, які ідзе з кухні, ёсць дадатковая прастора для захоўвання. Лоджыю трэба адрамантаваць.

Кватэра знаходзіцца побач з лесапаркавай зоны «Пышкі». Побач ёсць школы, сады, крамы, банкі, аптэкі, добрае транспартнае паведамленне.

Кошт — $ 47 999, але можна патаргавацца.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць дом у Путрышках з панарамнымі вокнамі і цёплай падлогай