Маёнтак Біспінгаў у Масалянах. Малюнак Напалеона Орды. Крыніца: Wikimedia Commons
У выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшаў беларускі пераклад кнігі Фортэск’ю Андэрсана «Сем месяцаў у рускай Польшчы». Гэта цікавае апісанне ад першай асобы прыгодаў англічаніна на беларускіх землях у 1863 годзе. Пра выданне расказаў гістарычны канал Hrodna 11:27. Яго аўтары называюць выхад кнігі Андэрсана «сапраўдным святочным падарункам для ўсіх аматараў гісторыі Гродна».
Фортэск’ю Андэрсан быў англіканскім пастарам і сябрам графа Аляксандра Біспінга, што меў маёнткі ў Масалянах і Вярэйках (Ваўкавыскі раён). Да сябра ён фактычна і прыехаў на мяжы зімы і вясны 1863 года.
Падарожныя нататкі Андэрсана гэта цікаўны погляд пільнага, уважлівага замежніка, які адзначае нават дробныя дэталі ў жыцці заходніх ускраін Расійскай імперыі. Яна была для госця з Брытанскай імперыі сапраўды экзатычнай краінай.
Андэрсан заспеў вызвольнае паўстанне на землях Літвы і Беларусі і немалую частку кнігі прысвяціў яго падзеям. Не выключана, што Андэрсан мог у час свайго побыту на беларускіх землях сустрэцца і з самім Канстанцінам Каліноўскім. У сувязі з паўстаннем англічанін нават патрапіў у гродзенскую турму, побыт у якой красамоўна апісаў у кнізе. Вызваліцца ён змог дзякуючы актыўнасці брытанскіх амбасадаў у Варшаве і Пецярбургу, пасля чаго быў высланы з Расійскай імперыі. Свайго сябра Аляксандра Біспінга ён ужо ніколі не сустрэў.
Свае падарожныя нататкі Фартэск’ю Андэрсан выдаў неўзабаве пасля вяртання на радзіму ў 1864 годзе. Кніга Андэрсана атрымала ў 1864 годзе ў Брытаніі шырокі розгалас. На яе выйшлі пазітыўныя рэцэнзіі ў папулярных газетах. Сама сітуацыя з арыштам брытанскага падданага ў Расійскай імперыі мела шырокі грамадскі рэзананс і была прадметам слуханняў у парламенце.
У 2014 выйшаў іх пераклад на польскую мову. І вось нарэшце поўная версія кніга стала даступнай і для беларускага чытача.
І хаця кніга ўпершыню выдадзена на беларускай мове цалкам, гродзенскія чытачы маглі азнаёміцца з фрагментам яшчэ раней. У 2013 годзе ў альманаху «Горад святога Губерта» публікавалі частку ўспамінаў Андэрсана — акурат тую, што датычылася побыту ў Гродне і ўтрыманню ў турме ў верасні 1863 года.
Калі вы жадаеце атрымаць кнігу Фартэск’ю Андэрсана «Сем месяцаў у рускай Польшчы», напішыце на электронную пошту hrodna1127@gmail.com.
Чытайце таксама: Стала дакладна вядома, хто і калі дэмантаваў помнік паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гродне
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…