Навіны

У Гродзенскай вобласці за год на 40% павялічылася колькасць забойстваў і замахаў

Колькасць забойстваў і замахаў на забойства ў Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе павялічылася на 40% у параўнанні з 2022-м: з 20 да 28 злачынстваў. Пра гэта паведамілі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Пры гэтым выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў стала менш — іх колькасць знізілася з 58 да 54.

З-за гэтых злачынстваў у вобласці загінулі 30 чалавек, у тым ліку 10 — ад дзеянняў сваіх блізкіх.

Сілавікі прызналі, што:

  • не ва ўсіх выпадках своечасова прымалі меры для ўстанаўлення сістэматычнага п’янства і хатняга гвалту;
  • не надавалі неабходную ўвагу выяўленню людзей, ад якіх можна было чакаць супрацьпраўных паводзін;
  • дапускалі парушэнні пры вядзенні прафілактычных улікаў і выкананні пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.

Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах. Праверкі паказалі, што там органы ўнутраных спраў і аховы здароўя не вядуць скаардынаваную працу ў дачыненні да залежных ад алкаголю.

На каардынацыйнай нарадзе прынялі шэраг рашэнняў для паляпшэння сітуацыі. Якіх — не ўдакладнілі.

Чытайце таксама: Убийство девушки в Гродно раскрыли спустя 17 лет. Обвиняемому грозит смертная казнь

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025