Злачынства. Фота pixabay.com
За студзень-кастрычнік 2023 года ў Гродзенскай вобласці на 2,6% павялічылася колькасць рэцыдываў. Стала больш крадзяжоў і рабаванняў, абароту наркотыкаў і ўхіленняў ад выплаты аліментаў, вымагальніцтваў, прычынення менш цяжкіх і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пра гэта расказалі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
Аказалася, што дзве траціны рэцыдывістаў нідзе не працавалі і не вучыліся. Кожны трэці пайшоў на злачынства, будучы п’яным альбо пад наркотыкамі.
Пры гэтым былыя асуджаныя не могуць працаўладкавацца. Ім у гэтым не дапамагаюць, прызнаюць сілавікі. Мясцовыя органы ўнутраных спраў і службы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне не супрацоўнічаюць па пытанні рэабілітацыі былых асуджаных.
«Гэтая праца нярэдка зводзіцца да фармальнага выканання заканадаўчых актаў і міжведамаснай інструкцыі: браніраванню працоўных месцаў, выдачы напрамкаў, праверкі сабраных дакументаў без наступнага кантролю за тым, ці вырашана на самай справе праблема з працаўладкаваннем у канкрэтнага чалавека», — сказаў пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў.
Таксама міліцыя недастаткова кантралявала паводзіны вызваленых. Аказалася, 80% рэцыдываў здзейснілі людзі, якія былі на прафуліку. Пракурор не выключае фактаў фармальнага складання службовых дакументаў для стварэння бачнасці прафілактычнай работы.
Пракурор вобласці Жукаў прапанаваў уцягнуць грамадскасць у прафілактыку правапарушэнняў - асабліва звязаных з гвалтам у сям'і. Таксама хочуць прыцягнуць грамадскія пункты аховы правапарадку. Паколькі - праца некаторых з іх «зводзіцца да фармальных гутарак і якога-небудзь уплыву на стабілізацыю абстаноўкі на падведамнай тэрыторыі не аказвае».
Чытайце таксама: «Они меня избивали, а теперь приглашают работать». Осужденному во время протестов гродненцу пришло приглашение работать в милиции
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…