Як мінімум 13 медыкаў з Гродна судзілі ў лістападзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнні з’явіліся ў банку судовых рашэнняў. Сярод аштрафаваных — нейрахірург і неанатолаг.
Як правіла, медыкаў па арт. 19.11 КаАП штрафавалі на 10-30 базавых велічынь (370-1100 рублёў). У некаторых таксама канфіскавалі тэлефоны.
Напрыклад, урача-неанатолага і маці малалетняга дзіцяці за падпіску ў Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Нейрахірурга за падпіску на экстрэмісцкі кантэнт “ВКонтакте” аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў).
Аднаго медыка арыштавалі на трое сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Таксама судзілі трох медсясцёр, лекара, лекара-тэрапеўта, супрацоўніцу БХМД. Судзілі за падпіскі “ВКонтакте”, Facebook і Instagram, рэпосты ў “Одноклассниках”, падпіскі на Zerkalo.io і “Официальная группа Хартыя’97”, і захоўванне “візуальнай экстрэмісцкай прадукцыі”.
Таксама аштрафавалі выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта і дыякана царквы «Святло міру» Дзяніса Камягіна.



