Навіны

Стала вядома, калі адкрыюць ЦУМ у Гродне: вось што з’явіцца там яшчэ да Новага году

Гродзенскі ЦУМ — былы гандлёвы дом «Нёман» — адкрыюць пасля рэканструкцыі 28 снежня 2023 года. Пакуль будзе працаваць толькі частка крамаў, паведамілі на старонцы гандлёвага цэнтра ў Instagram.

Вывеска «ЦУМ» на будынку ўнівермага. Крыніца: grodnoplus

«Мы вельмі стараліся паспець адкрыцца да Новага года і мы гэта зробім! […] Хуткасць ніяк не адаб’ецца на якасці ўсіх працаў, аднак пакуль адкрываемся не ў поўным складзе, бо некаторым арэндатарам трэба крыху больш часу для якаснага і прыгожага адкрыцця», — напісалі ў Instagram ЦУМ.

Час працы ЦУМ у Гродне

Гандлёвы цэнтр будзе працаваць з 10:00 да 21:00.

У святочныя дні:

  • 31 снежня 2023 года з 10:00 да 19:00;
  • 1 студзеня 2024 года — выхадны.

Якія крамы будуць у гродзенскім ЦУМ

1 паверх

З 28 снежня на першым паверсе будуць працаваць крамы:

  • Мегатоп;
  • 7 карат;
  • Белита Витэкс.

Таксама тады ж адкрыецца пункт абмену валют. Крамы «Макей» и OZ.by на першым паверсе ЦУМ адкрыюцца ў студзені 2024 года.

2 паверх

У студзені 2024 адкрыюцца крамы Oodji i MySport на другім паверсе ЦУМ.

3 паверх

На трэцім паверсе размесцяць мультыбрэндавую краму тавараў ад беларускіх вытворцаў. Спачатку крама будзе працаваць пад брэндам ЦУМ, але ўладальнікі цэнтра паведамілі, што плануюць анансаваць рэбрэндынг і новую назву. Гэта будзе першая ў Беларусі крама пад гэтым брэндам.

4 паверх

На чацвёртым паверсе ў лютым-сакавіку 2024 плануюць адкрыць «Дзіцячы свет». Там будуць прадаваць тавары для дзяцей. Таксама вясной плануюць адкрыць каворкінг.

У гродзенскім ЦУМ таксама плануецца адкрыць кафэ і дзіцячую гульнявую прастору.

Чытайце таксама: «Назва — апошняе, што трэба было змяняць». Што гродзенцы думаюць пра перайменаванне «Нёмана» ў ЦУМ

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025