Сілавікі пачалі затрымліваць за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Той памёр на працоўным месцы. Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага.

Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС затрымалі за абразлівыя каментары 42-гадовага мужчыну. У яго шэсць судзімасцяў, у тым ліку — за забойства.

Сілавікі адзначылі, што гэта не адзіны падобны каментар.

Затрыманы за каментар.
Затрыманы за каментар. Скрыншот Hrodna.life

Сяргею Асавіку было 42 гады. У Шчучынскім РАУС ён працаваў намеснікам начальніка аддзела — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. Пра яго смерць стала вядома 29 лістапада. Асавіку стала дрэнна на працоўным месцы. Лекары хуткай дапамогі не змаглі яго выратаваць.

Чытайце таксама: Гродзенцам выносяць прысуды па «справе Зельцара». Некаторыя хутка выйдуць на волю