28 лістапада 2023 года на падставе прадпісання судовага выканаўцы наклалі арышт на нерухомасць Вадзіма Саранчукова. Гаворка ідзе пра лецішча — зямельны участак ў вёсцы Грабені Адэльскага сельсавета. Гэта вынікае з ліста ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Ліст прыйшоў за подпісам рэгістратара Аляксея Мацвейчыка.

«У мяне ёсць Дом. Я доўга яго шукаў, знайшоў, і я яго вельмі люблю.Маю публічную заяву: калі ў кагосці ўзнікне глупая думка забраць у мяне МОЙ ДОМ, — я ўсё адно яго сабе вярну!» — заявіў Вадзім.

Ліст з СК Саранчукову.
Ліст з СК Саранчукову. Фота: Instagram героя

Вадзім Саранчукоў - грамадскі і палітычны дзеяч з Гродна. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага Народнага Фронту (БНФ). З красавіка 2022 года выконвае абавязкі старшыні Партыі БНФ, пакуль кіраўнік Рыгор Кастусёў у зняволенні. З’ехаў з Беларусі пасля выбараў.

Чытайце таксама: «Мы не будавалі паветраныя замкі». Вадзім Саранчукоў распавёў, як у жніўні 2020 Гродна стаў «вольным горадам» і чаму гэта так хутка скончылася