Навіны

У Гродне запусцілі «Партыйную школу» ад «Белай Русі». Эксперт: «Практыка не савецкая, але крыпова і непрыгожа»

Рэспубліканскі праект «Партыйная школа» у снежні 2023 года пачаў працаваць у Гродне. Гэта адукацыйная пляцоўка для членаў палітычнага аб’яднання «Белая Русь». Hrodna.life спытаў у палітолага Вадзіма Мажэйкі, ці звычайны гэта фармат для палітычных партый і чаму гэта выглядае так крыпова.

«Партыйная школа». Крыніца: grodnoplustv.by

Хто і каго навучае ў «Партыйнай школе»

Заняткі «Партыйнай школы» адбываюцца ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Спікеры — прафесарска-выкладчыцкі склад установы.

У школе выкладаюць гісторыю, філасофію, паліталогію, журналістыку, псіхалогію і права. У першым наборы навучаюцца 20 чалавек. «Гэта не моладзь і студэнты, а людзі, якія ўжо паспелі дасягнуць акрэсленых кар’ерных высотаў, кіраўнікі сярэдняга звяна: намеснікі і загадчыкі разнастайнага роду ўстановаў і арганізацый горада», — паведаміў «Гродна Плюс».

У школе плануюць рэгулярна выкарыстоўваць падобны фармат і далучаць да яго больш членаў партыі «Белая Русь». Паводле тэлеканала «Гродна Плюс», «школа дазволіць пашырыць інтарэс слухачоў і ўцягнуць [іх] у грамадскую дзейнасць».

Савецкія практыкі альбо тыповая рэч?

Рэдакцыі Hrodna.life гэта нагадала практыку савецкіх партыйных школаў. Але палітолаг Вадзім Мажэйка патлумачыў, што гэта занадта вузкі погляд на справу.

«Па шчырасці, гэта не тое, што савецкія практыкі. Гэта, у прынцыпе, тыповая рэч. Такімі партыйнымі адукацыйнымі фарматамі займаюцца ў любых палітычных сілах у любых краінах», — сказаў Hrodna.life палітолаг Вадзім Мажэйка.

Да прыкладу, Мажэйка ўзгадаў, што калі ў 2016 годзе ва Украіне стваралі партыю «Слуга народа», яны паехалі ў Карпаты, дзе адбываўся адукацыйны івэнт.

«Беларускія, апазіцыйныя Лукашэнку, палітычныя сілы таксама робяць такія адукацыйныя івэнты для сваіх партыйцаў, асабліва для людзей маладых і новых, якія не шмат маюць досведу ў палітыцы, і таму, у прынцыпе, сам па сабе івэнт — цалкам лагічны».

Удзельнікі не разумеюць, што гэта

«„Белая Русь“ для мяне яна, скажам так, першасная, партыйная арганізацыя, я навічок і таму, праслухаўшы дадзены курс, я атрымала вялікі пласт ведаў, які буду выкарыстоўваць у далейшай сваёй партыйнай дзейнасці», — сказала тэлеканалу «Гродна Плюс» удзельніца курса — загадчыца дашкольным цэнтрам развіцця дзіцяці № 11 у Гродне Наталля Бароніна.

Вадзім Мажэйка лічыць, што ўдзельнікі курса не надта разумеюць, «што гэта і да чаго гэта, як працуе беларуская партыйная палітыка».

Каардынатар беларускай экспертнай сеткі «Наша меркаванне» Вадзім Мажэйка. Крыніца: Вадзім Мажэйка

«Са смехам можна выказаць спачуванні «Белай Русі»

Навучэнцы школы будуць членамі ўчастковых тэрытарыяльных камісій падчас выбараў, пра гэта сказала член вышэйшага палітычнага савета беларускай партыі «Белая Русь» ад Гродзенскай вобласці Ірына Сцепаненка.

«Тут можна толькі з такім смехам выказаць нейкія спачуванні „Белай Русі“, бо ім будзе складана. Калі ты хочаш патлумачыць людзям, як працуе беларуская палітыка і пры гэтым не можаш ім казаць праўду. […] То бок, умоўна, ім трэба навучыць сваіх сяброў, як трэба заплюшчваць вочы на парушэнні на выбарах, вось гэта ўсё. Пры гэтым, яны будуць бачыць, як насамрэч адбываецца. Таму складаная роля афіцыйных адукатараў», — сказаў Мажэйка.

На думку палітолага, рэсурсу ў гэтай школы няма. Бо запрашаць сапраўдных экспераў-палітолагаў яны не могуць, таму школу арганізавалі ў рэгіёне, на базе рэгіянальнага ўніверсітэта.

«Выкладчыкі там нешта пачытаюць, як яны ў сябе там на курсах ва ўніверсітэце чытаюць», — кажа эксперт.

Замест выезда на ўікенд будуць займацца ва ўніверсітэце

Мажэйка лічыць, што агульны стыль — «крыповы, непрыгожы і ўсе яны [удзельнікі - Hrodna.life] могуць быць смешненькія. Замест якога выезда на ўікенд за горад, у іх афіцыйныя заняткі ва ўніверсітэце. […] Відавочна, што любы нармальны чалавек лепш бы з аднапартыйцамі паехаў за горад, каб там увечары ў лазню схадзіць. Але замест гэтага яны там сядзяць ва ўніверсітэце».

Чытайце таксама: Заходнерусіст, сенатар, гаварыў з пратэстоўцамі. Былы прарэктар ГрДУ ўзначаліў «Белую Русь»

На думку палітолага, усе гэтыя праблемы з-за таго, што «Беля Русь» не з’яўляецца сапраўднай партыяй: «Яна і не аб’ядноўвае палітычных ідэйных аднадумцаў. Гэта проста праўладнае ўтварэнне, створанае зверху».

Таксама Мажэйка вельмі сумняецца, што ўдзельнікам школы гэта насамрэч моцна цікава. «З-за гэтага вось такі штучны, кандовы характар мерапрыемства, які ў нашых рэаліях можа нешта савецкае нагадаць».

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025