Жыхар Гродна распаўсюдзіў у Telegram-канале інфармацыю і лагатып інтэрнэт-супольнасці, прызнанага экстрэмісцкім. Але ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна справу спынілі. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Мужчына прызнаў віну. Справу паводле арт. 19.11 КаАП у дачыненні да яго спынілі. Накладзены на маёмасць арышт знялі.
Справа ў тым, што да моманту разгляду справы скончыўся прадугледжаны законам тэрмін накладання адміністрацыйнага спагнання. Згодна з п. 3 ч.1 арт. 7.6 КаАП, адміністрацыйнае спагнанне можа быць накладзена не пазней за адзін год з дня яго здзяйснення. Верагодна, мужчына выдаліў рэпосты, якія маглі захавацца на скрыншотах.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост