У аграгарадку Путрышкі за сем кіламетраў ад Гродна прадаецца дом. У ім — панарамныя вокны, якія даюць святло ва ўсім доме, і падлога з падагрэвам. Дом прадаюць з усёй мэбляй і тэхнікай. Разам з ім — участак у 25 сотак.

Агульная плошча — 82,9 м². Дом зроблены з сэндвіч-панэляў. У ім адзін паверх і тры пакоі. Ён ацяпляецца з дапамогай электрычнага катла. Ваду бяруць з свідравіны і дадаткова фільтруюць. На кухні усталяваны цёплая падлога з рэгуляваным электрападагрэвам.

Ёсць кацельня, пасцірачная і два санвузла. Можна абсталяваць мансардны паверх.

Усе жылыя пакоі і кухня выкананы ў светлых танах. Мэблі няшмат: як правіла, гэта спальныя месцы і тумбачка побач.

Участак па перыметры агароджаны плотам. Да самага дома пракладзены асфальт. На ўчастку ў 25 сотак ёсць пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы і кусты. Для зялёнага плота з туй ёсць тры крана для паліву. У аграгарадку ёсць школа, крамы, садок, амбулаторыя і транспартнае злучэнне.

Кошт — $ 85 990.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з прыгожымі заходамі на балконе і яркімі акцэнтамі