Міхаіл Манькевіч. Фота Instagram затрыманага
У Гродне затрымалі вядучага і арганізатара мерапрыемстваў Міхаіла Манькевіча. Таксама з ім затрымалі інжынера-канстуктара. Мяркуючы з відэа, да мужчын прыйшлі на іх офіс. Прычынай сталі падпіскі і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Міхаіл Манькевіч сказаў, што міліцыянты далі яму афіцыйнае тлумачэнне. Ён прызнаў віну — што па выпадковасці быў падпісаны на некаторыя экстрэмісцкія каналы.
Другі затрыманы — інжынер-канструктар. Яго затрымалі за тое, што ён быў падпісаны на экстрэмісцкія паблікі, чым распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы. Мужчына распавёў, што падпісаўся на іх «пад уплывам 2020 года».
Паводле версіі сілавікоў, мужчын змясцілі ў ізалятар.
Чытайце таксама: У Гродне затрымалі баптысцкага пастара
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…