У парку актыўнага адпачынку «Алімп» у Каробчыцах 5 снежня 2023 адкрыюць навучальную трасу для катання на лыжах і сноўбордзе. Пра адкрыццё сезону паведаміў Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву на сваёй старонцы ў Instagram.
Траса будзе працаваць штодзённа з 14:00 да 22:00. Дата адкрыцця горкі для цюбінга невядома. Пакуль для яе працы недастаткова снегу.
Якія цэны ў 2023 годзе?
Уваход на цюбінгавы схіл:
- 4 рублі (будні дзень);
- 6 рублёў (выхадны).
Уваход на гарналыжны схіл:
- 10 рублёў (будні дзень);
- 14 рублёў (выхадны).
Уваход на трасу для бегавых лыжаў — 4 рублі.
Узяць лыжы ў арэнду:
- 1 гадзіна — 4 рублі ў будні, 6 рублёў у выхадны;
- 2 гадзіны — 5 рублёў у будні, 7 рублёў у выхадны;
- 3 гадзіны — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны.
- 1 дзень — 12 рублёў у будні, 14 рублёў у выхадны.
Узяць лыжныя боты ў арэнду:
- 1 гадзіна — 4 рублі ў будні, 6 рублёў у выхадны;
- 2 гадзіны — 5 рублёў у будні, 7 рублёў у выхадны;
- 3 гадзіны — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны
- 1 дзень — 12 рублёў у будні, 14 рублёў у выхадны.
Узяць пару лыжных палак у арэнду:
- 1 гадзіна — 1 рубль у будні, 2 рублі ў выхадны;
- 2 гадзіны — 2 рублі ў будні, 3 рублі ў выхадны;
- 3 гадзіны — 3 рублі ў будні, 4 рублі ў выхадны;
- 1 дзень — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны.
Арэндаваць сноўборд:
- 1 гадзіна — 4 рублі ў будні, 6 рублёў у выхадны;
- 2 гадзіны — 5 рублёў у будні, 7 рублёў у выхадны;
- 3 гадзіны — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны.
- 1 дзень — 12 рублёў у будні, 14 рублёў у выхадны.
Арэндаваць боты для сноўборда:
- 1 гадзіна — 4 рублі ў будні, 6 рублёў у выхадны;
- 2 гадзіны — 5 рублёў у будні, 7 рублёў у выхадны;
- 3 гадзіны — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны.
- 1 дзень — 12 рублёў у будні, 14 рублёў у выхадны.
Арэнда шлема на адзін дзень — 3 рублі ў будні, 4 рублі ў выхадны.
Арэндаваць цюбінг:
- 1 гадзіна — 4 рублі ў будні, 5 рублёў у выхадны;
- 2 гадзіны — 6 рублёў у будні, 8 рублёў у выхадны;
- 3 гадзіны — 8 рублёў у будні, 10 рублёў у выхадны;
- 1 дзень — 16 рублёў у будні, 20 рублёў у выхадны.
Для дзяцей да 12 гадоў і дарослых, якім больш за 60 гадоў, зніжка 50%.
Чытайце таксама: Сачыць за схіламі «Каробчыцкага Алімпа» можна анлайн па вэб-камеры