Гродзенскаму журналісту і палітзняволенаму Дзянісу Івашыну не перадалі ліст з раздрукоўкамі. Пра гэта ён напісаў у справаздачы пра атрыманыя лісты да маці, паведаміла яго жонка Вольга.
«Разам з тым сёньня мяне азнаёмілі з рашэньнем, паводле якога не прапусьцілі адзін твой ліст (з раздрукоўкамі), які паступіў ва ўстанову
Сярод раздруковак былі навіны навукі і тэхнікі, дадзеныя пра ВУП РБ і краінаў ЭЗ і інфармацыя пра наведваньне навінных сайтаў, у тым ліку «СБ. Беларусь сегодня».
«Губляемся ў здагадках, што ж з гэтага палічылі „цынічным“?» — напісала яго жонка.
Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік з Гродна. Яго асудзілі на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Яго блізкім паступілі просьбы не апублічваць інфармацыю пад пагрозай арганізаваць «інфармацыйна-камунікацыйную блакаду»: пазбавіць званкоў, лістоў і спатканняў.
Чытайце таксама: