"Зімовы фэст" у Гродне. Крыніца: Instagram Аляксея Аляксейчыка
Сёлета на «Зімовым фэсце» ў Гродне абяцаюць новыя стравы на фуд-корце, новыя арыгінальныя лакацыі і фотазоны ад партнёраў. Кірмаш на Савецкай адкрыецца ўжо 8 снежня. А з 16 снежня там пачне прымаць гродзенцаў Дзед Мароз.
Раней «Зімовы фэст» збіраў каля 20 удзельнікаў, сёлета іх будзе больш за 30, у тым ліку рамеснікаў.
«Зімовы фэст» будзе працаваць з 8 снежня да 7 студзеня, з 15.00 да 23.00 у буднія дні і з 13.00 да 23.00 у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні. У навагоднюю ноч (1 студзеня) кірмаш будзе адкрыты з 01.00 да 04.00.
Фудтрак «Лятучы галандзец» прывязе на фэст рыбныя стравы: суп «Буябес» па-марсэльску, кольцы кальмара з падліўкай «Тысяча выспаў» і мідыі на грылі, піша s13. «Беларуская кухня» прапануе бліны з абляпіхай, селядцом і ікрой.
Comida Mexicana прывязе з Мінска мексіканскія бурыта, тако і сабрэ з рознымі начынкамі. Party Park будуць гатаваць крэветкі з кальмарамі ў паніраванні і ядомы падарункавы бокс з цацкай. На салодкае чакае калядная выпечка — чэшскія трдэльнікі ад TRdlo House, нямецкія берлінеры ад «Сытага мішкі» і іншыя.
Гарачымі напоямі з новай кактэйльнай карты пачастуе «Зімовы бар». У гэтым годзе сюрпрызам стане глінтвейн, прыгатаваны на «Лідскім квасе» са смакам печанага яблыка.
Трымальнікаў карт Visa Альфа Банка чакае зніжка 10% на стравы фуд-корта. Таксама Альфа Банка і Visa запусцяць на кірмашы сваю навагоднюю пошту: проста на месцы можна будзе абраць і адправіць святочную паштоўку.
На Савецкай плошчы ўжо ўстанаўліваюць хатку Дзеда Мароза, паведаміў «Гродна Плюс». Ён адкрыецца для гасцей з 16 снежня. Дзед Мароз будзе чакаць гасцей у буднія з 17:00 да 21:00, у выхадныя з 14:00 да 21:00. У праграме — інтэрактыўныя забавы, канцэрты і магчымасць адправіць ліст у галоўную рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Хатка таксама будзе адкрыта да 7 студзеня (уключна).
Святочную ілюмінацыю ў горадзе ўключаць да 15 снежня.
Чытайце таксама: Навагоднія ёлачныя рынкі адкрыюць у Гродне 20 снежня
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…