Навіны

На выездзе з Гродна з указальнікаў знікла лацінка — нават для польскіх назваў

На выездзе з Гродна ў бок Польшчы на ўказальніках заклеілі частку з лацінкай. Засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Назвы польскіх населеных пунктаў таксама напісаныя толькі кірыліцай.

«Абноўлены» ўказальнік. Крыніца: mostmedia.io

Пра змены паведамілі чытачы выдання Most. Прыбраць лацінку з указальнікаў вуліц і мясцовасцей і знакаў у Беларусі вырашылі да канца 2023 года. Гэта было даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. Прымяненне лацінкі ў назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў вырашылі прыпыніць, а выкарыстоўваць толькі дзяржаўныя мовы ў кірылічным запісе — беларускую і рускую.

У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава патрабавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. «Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — заклікала яна. А ўжо ў красавіку 2023 года ў Беларусі заканадаўча забаранілі выкарыстоўваць лацінку ў геаграфічных назвах. Прычынай назвалі ўмацаванне гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025