На Новы год беларусы змогуць добра адпачыць: нас чакае чатыры выхадныя дні запар, з 30 снежня (субота) па 2 студзеня (афіцыйны выхадны пасля Новага года). Паглядзелі, якія яшчэ выхадныя будуць у 2024 годзе.

Вялікія выхадныя ў 2024 годзе будуць яшчэ два разы. У траўні беларусаў чакаюць чатыры выхадныя дні запар: з 11 па 14 траўня (субота-аўторак). Працоўны дзень перад Радаўніцай з панядзелка, 13 траўня, перанеслі на суботу, 18 траўня. Пятніца, 10 траўня, пры гэтым засталася працоўнай.

У лістападзе выхадныя будуць з 7 па 10 лістапада (чацвер-нядзеля). Працоўны дзень з пятніцы,
8 лістапада, перанеслі на суботу, 16 лістапада.

выходные дни в Беларуси в 2024 году
Графік пераносу працоўных дзён у 2024 годзе. Крыніца: афіцыйны канал урада Беларусі

Праваслаўнае Раство 7 студзеня і так прыпадае на нядзелю — дадатковага выхаднога не будзе. 8 сакавіка ў 2024 годзе будзе ў пятніцу, таму можна планаваць тры дні адпачынку.

Таксама выхаднымі ў 2024 годзе будуць 1 траўня — Дзень працы (серада), 9 траўня — Дзень Перамогі (чацвер), 3 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (серада) і 25 снежня — каталіцкія Каляды (серада).

Графік пераносаў працоўных дзён у траўні і лістападзе апублікаваны ў афіцыйным канале ўрада Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер.

Чытайце таксама: