Робім агляд на крамы піва і раім вам, дзе ў Гродне купіць разліўнога (у тым ліку крафтавага) піва. Рэдакцыя Hrodna.life працягвае весці рубрыку “Нездаровы лад жыцця”. Прымайце нашы парады і піва адказна!
Pinta
Што купіць: піва ад Brauning, “Волковская пивоварня”, Dargett, Robim Good, літоўскае і нямецкае піва, Ballantine Stout. У запісе апісваюць яго характарыстыкі. Можна выйграць келіх.
Што да піва: арахіс, фісташкі, бабы, грэнкі
Дзе: вул. Ф. Багушэвіча, 28
Рэжым працы: з 11.00 да 23.00 без перапынкаў і выхадных
Pivoteka
Што купіць: “Льеж”, Old Bobby, Crystal, “Турне”, Robim Good, “Прамень”, Bierstaat. У акаўнтах рэгулярна абнаўляюць асартымент. Можна купіць падарункавы набор. Ёсць акцыі. Заяўляюць пра сябе як пра першую “піўную” краму ў Гродне. На Пушкіна ёсць 15 кранаў разліўнога і больш за 50 відаў бутэлькавага піва.
Што да піва: мясныя чыпсы, каўбаскі, арахіс
Дзе: вул. Кабяка, 10/4, вул. Пушкіна, 31
Рэжым працы: штодня 12.00-23.00.

“Солодов”
Што купіць: Bierstaat, “Волковская пивоварня”, “Хмельной фермер”, “Елецкий пивной крафт”, чэшскае і нямецкае піва. Можна купіць падарункавыя боксы.
Што да піва: мідыі, гарбуша, сыр, курыныя чыпсы, кальмары.
Дзе: вул. Белуша, 20б
Рэжым працы: штодзённа 11.00-23:00
БирХаус
Што купіць: Gorkovskaya Brewery, “Талер”, “Льеж”, “Варница”, “Роян”, Brauning, нямецкае і чэшскае піва. Таксама там ёсць і звычайныя прадукты – як у краме каля дома.
Што да піва: многа рыбы
Дзе: Грандзічы, вул. В. Глухава, 30
Рэжым працы: НД-ЧЦ: 11.00-22.00, ПТ-СБ: 11.00-23.00

Draft Beer
Што купіць: піва, медавуха, збіцень, квас, пастаяннае абнаўленне асартыменту.
Што да піва: абяцаюць “незвычайныя” закускі
Дзе: вул. Віктара Саяпіна, 6
Рэжым працы: невядома
Litrovik
Што купіць: “Талер”, чэшскае і нямецкае піва. Ёсць піва ў трохлітровым слоіку.
Што да піва: рыба, арахіс, чыпсы
Дзе: вул. Томіна, вул. Лізы Чайкінай, вул. Касманаўтаў
Рэжым працы: штодзённа 11.00-00.00

Beer Shop
Што купіць: больш за 10 кранаў, падарункавыя боксы, трансляцыі матчаў.
Што да піва: фісташкі, арахіс, чыпсы, рыба
Дзе: вул. Дзяржынскага, 125а
Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00-23.00, СБ-НД: 11.00-23.00
Piffko
Што купіць: чэшскае, нямецкае, англійскае, бельгійскае, расійскае і беларускае. “Бакунин”, Panzer, “Аtmosphere”.
Таксама ёсць падарункавыя боксы, якія мы можаце сабраць на свой густ. Акрамя гэтага, у краме можна купіць і звычайныя прадукты для дома.
Што да піва: рыба, морапрадукты, мясныя чыпсы, сыры, арэхі, фісташкі, снэкаў, бабы, лавашы.
Дзе:
- вул. Разіна, 15
- вул. Дзяржынскага, 113а
- вул. Урублеўскага, 46/1
- вул. Ткацкая, 14В
- вул. Суворава, 318
- вул. Горкага, 53а
Рэжым працы: лепш удакладніць на кожнай кропцы.

Beerking
Што купіць: “Хмельной фермер”, Bierstaat, “SOZHSKI BEER”.
Дзе: вул. Таўлая, 30Б
Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00-23.00, СБ-НД: 11.00-23.00
Разливник
Што купіць: Brauning, “Арбат”, “Солнечный”.
Дзе: пр-т Янкі Купалы, 88А
Рэжым працы: НД-ЧЦ: 13.00-23.00, ПТ-СБ: 13.00-00.00
Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?


