Навіны

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра з двума уцепленымі балконамі і двума гардэробнымі

Трохпакаёвую кватэру з дызайнерскім рамонтам на вул. Магістральнай, 14 можна купіць у Гродне. Кватэра прадаецца з мэбляй. У ёй — дэкаратыўная тынкоўка на сценах, уцепленыя балконы, гардэробныя і бытавая тэхніка Bosh.

Кватэра знаходзіцца на восьмым паверсе 10-павярхоўкі. Плошча — 84,8 кв. м. Электрыка пераробленая пад еўрапейскія стандарты. Уладальнікі дадалі дадатковыя разеткі. У кватэры ёсць два уцепленых балкона са шклопакетамі. Там ёсць столік і крэслы — можна назіраць за дваром. Ёсць гардэробныя пакоі - у калідоры і ў дзіцячым пакоі.

На сценах у кухні і зале нанеслі дэкаратыўную тынкоўку. Зала выканана ў шэра-жоўтых колерах. Спалучэння колераў ёсць на сценах, канапе, запавесах і элементах дэкору. Спальня — у бэжавых танах. Акрамя ложка, там ёсць і дзіцячы ложак і дзве тумбачкі. У дзіцячай — малюнак на сцяне і камода.

Па падлозе — керамаграніт і ламінат. У ваннай пакоі ўстаноўлена каменная стальніца з падвеснай тумбай, выкананыя на замову. Люстэрка — з падсветкай. Устаноўлена кухня: усе механізмы — з даводчыкамі BLUM, верхнія шафы — Aventos, бытавая тэхніка — Bosh і Elektrolux. Ёсць посудамыйная машына. Інтэр'ер на кухні таксама прадстаўлены карычневымі і бэжавымі тонамі. Ёсць маленькі столік, які, хутчэй, прыйдзецца замяніць — на фоне крэслаў ён выглядае нізкім.

Дом знаходзіцца ў новым мікрараёне. Ёсць паркоўка для аўтамабіляў і крытая паркоўка для ровараў. У двары — дзіцячая пляцоўка з гумовым пакрыццём. Побач знаходзіцца дзіцячы сад, школа, паліклініка, крамы.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць аднапакаёўку з нішай для ложка і камінам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025