Навіны

Нягоднага да службы гродзенца пасля змены закона могуць заклікаць у войска. Ён паскардзіўся на ваенкамат у суд

Жыхар Гродна прайшоў медкамісію ў ваенкамаце і апынуўся непрыдатным да службы ў ваенны час з-за плоскаступнёвасці і дэфармацыі стоп. Але ў 2023 годзе ў спіс хвароб, па якіх мужчыны вызваляюцца ад пераагляду, унеслі змены. Цяпер хлопцу трэба зноў яго праходзіць. Ён палічыў гэта парушэннем сваіх правоў і пайшоў у суд.

Грамадзянскі працэс разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна з удзелам прадстаўнікоў ваеннага камісарыята горада і раёна і вобласці.

Гродзенец лічыць, што дзеянні ваеннага камісарыята Гродна і раёна ўшчамляюць яго правы. Хлопец паведаміў, што прызыўная камісія прызнала яго нягодным да ваеннай службы ў мірны час і абмежавана прыдатным да службы ў ваенны час. Яго залічылі ў запас, выдалі яму ваенны білет і вызвалілі ад абавязковага медагляду (пераагляд звычайна праводзіцца кожныя тры гады). Узрост хлопца ў рашэнні суда не пазначылі.

Пасля змены закона хлопец атрымаў позву на медагляд. Гродзенец лічыць, што ўнесеныя ў прававыя акты змены не маюць зваротнай сілы, а праходжанне пераагляду ўшчамляе яго Канстытуцыйныя правы. Ён прасіў суд прызнаць дзеянні ваенкама незаконнымі і вызваліць яго ад медкамісіі.

Змены ўнесены пастановамі Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя ад 18.01.2023 года № 1/10 і 17.05.2023 года № 10/85 у пастанову Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя ад 05.03.2020 года № 8/14 «Аб вызваленні асобных катэгорый грамадзян, залічаных у запас ад абавязковага медыцынскага агляду».

Фактычна, пашырылі спіс хвароб, з якімі беларусы цяпер прыдатныя або часткова прыдатныя для тэрміновай службы.

Што кажа ваенкамат?

Прадстаўнік ваенкамата прасіў у задавальненні скаргі адмовіць, бо дзеянні вайсковага камісарыята заснаваныя на законе і не ўшчамляюць правы гродзенца.

Ён паведаміў, што хлопец сапраўды прызнаны непрыдатным згодна з п."в" арт. 68 графы 1 дзеючага раскладу хвароб — плоскаступнёвасць і дэфармацыя стоп. Гродзенец тры гады не праходзіў медагляду. Цяпер жа п. «в» арт. 68 выключаны з пераліку захворванняў, па якіх грамадзяне вызваляліся ад абавязковага медыцынскага агляду. Цяпер ваенныя камісары павінны пераправерыць у тым ліку вызваленых на падставе гэтага пункта ад службы.

Акрамя гэтага, медыцынскі агляд неабходны і для вызначэння крытэрыяў прыдатнасці да ваеннай службы ў ваенны час і прыцягнення да ваенных збораў, паведаміў прадстаўнік.

Што вырашыў суд?

Справу спынілі за непадведамаснасцю судам, паколькі дадзеныя праваадносіны рэгулююцца спецыяльным заканадаўствам.

Юрысты чакалі задавальнення скаргаў

Zerkalo.io пісала пра падобныя выклікі нягодных раней да тэрміновай службы хлопцаў. У пачатку 2023 года, калі спіс хвароб толькі змяніўся, у вайсковым камісарыяце Брэста і Брэсцкага раёна тлумачылі: закон зваротнай сілы не мае.

Юрыст, які працуе з прызыўнікамі, тлумачыць: сітуацыя з перааглядам «не з’яўляецца зваротнай сілай закона», таму няма ніякіх парушэнняў у тым, што хлопцаў сталі выклікаць у ваенкамат. Калі ваеннаабавязаны не з’явіцца на пераагляд, яго чакае адміністрацыйная адказнасць па арт.26.3 КаАП «Парушэнне грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку» (штраф у тры базавыя велічыні). Арт. 435 КК «Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу» на яго не распаўсюджваецца, бо яго клічуць на пераагляд, а не на прызыў.

Сэрвіс бясплатнай юрыдычнай дапамогі беларусам Legal Hub на «Белсат» у чэрвені 2023 года раіў звяртацца ў суд са скаргай на незаконныя дзеянні ваенкамата. «Практыка разгляду такіх скаргаў адносна новая: суды і ваенкаматы апынуліся да яе не гатовыя. Здараецца, што дастаткова проста скаргі - і нават без суда ваенкамат пераглядае ўласныя дзеянні», — паведамлялі тады юрысты.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025