Навіны

Былога палітвязня з Гродна знайшлі павешаным у СІЗА Варшавы

Кірыла Кетурку — былога палітвязня з Гродна — знайшлі мёртвым у камеры следчага ізалятара ў Варшаве. Гэта адбылося 20 кастрычніка 2023 года, але пра здарэнне стала вядома публічна толькі 13 лістапада. Папярэдняя версія следства — суіцыд. Кірылу было 19 гадоў.

UPD. Варшаўская пракуратура завяла па факце смерці Кірыла справу па арт. 151 КК Польшчы — «Давядзенне да самагубства».

У 2022 годзе Кірыла Кетурку асудзілі ў Беларусі за каментары і ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Падчас пратэстаў яму было 16 год. Сілавікі затрымалі яго праз два гады — калі ён ужо быў паўнагадовым.

Тры месяцы Кірыла ўтрымлівалі ў гродзенскім СІЗА, а пасля асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі». Падчас зняволення яго адлічылі з каледжа. Амаль праз год Кірылу хацелі зрабіць больш жорсткім рэжым і перавесці ў калонію. Ён паспеў зехаць з Беларусі пры дапамозе BYSOL і ўвесну 2023 г. уладкаваўся ў Варшаве.

Затрымалі за махлярства ў інтэрнэце

У кастрычніку 2023 года Кірыл Кетурка перастаў адказваць на паведамленні ў Telegram.

— Апошні раз Кірыл быў анлайн 10 кастрычніка. Ніхто не ведаў, дзе ён. І толькі праз 11 дзён яго сям'і патэлефанавалі з беларускай амбасады ў Варшаве і паведамілі, што Кірыла знайшлі павешаным у польскай турме, — расказаў MOST ягоны прыяцель Канстанцін (імя зменена).

Паводле інфармацыі MOST, Кірыла затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка за махлярства ў інтэрнэце. Крыніца рэдакцыі паведаміла, што былы палітвязень звязаўся з групай махляроў, якая, хутчэй за ўсё, займалася крадзяжом грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў.

Знаёмыя і сябры не вераць у самагубства

Папярэдняя версія следства — суіцыд. Так напісана і ў заключэнні, якое перадалі разам з целам у Беларусь.

— Ён былы палітвязень, збег з «хатняй хіміі», даваў інтэрв'ю экстрэмісцкім медыя. Ніхто са знаёмых і сяброў Кірыла не верыць, што ён мог сам павесіцца. Ён прайшоў беларускую турму, дзе здзекуюцца з людзей. Яго не зламалі там, і ён выйшаў. І тут рэзка ў варшаўскай турме ён вырашаецца на суіцыд. Цяжка паверыць, — лічыць суразмоўца MOST.

У канцы кастрычніка цела Кірыла перавезлі ў Гродна пры падтрымцы пасольства Беларусі. Палякі прапаноўвалі крэміраваць Кірыла, але сваякі настаялі, каб цела перадалі ў Беларусь. Яго пахавалі ў родным горадзе побач з бацькам 2 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024