Навіны

На мяжы з Літвой раварыстаў перасталі пускаць без чаргі. Аднойчы так ужо было

На літоўскіх пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю змяніўся прынцып перасячэння граніцы. Раней для тых, хто ехаў на веласіпедах, была асобная чарга. Гэта дазваляла зэканоміць час і не чакаць гадзінамі разам з аўтамабілямі. Зараз літоўскія памежнікі ставяць веласіпедыстаў у агульную чаргу паміж машынамі.

9 лістапада ў пункце пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») памежнікі ставілі ў агульную чаргу толькі раварыстаў з беларускімі пашпартамі. Уладальнікі літоўскіх пашпартоў, як і раней, праязджалі паводле асобнай чаргі, не чакаючы разам з машынамі. Такая інфармацыя з’явілася ў адным з чатаў, прысвечаных перасячэнню мяжы з Еўрасаюзам.

Раварыстаў адпраўляюць у агульную чаргу з аўтамабілямі ў літоўскіх пунктах пропуску «Райгардас» («Прывалка») і «Шальчынінкай», піша «Авто Гродно» са спасылкай на інфармацыю ад чытачоў. Гэта ініцыятыва менавіта літоўскага боку. Да гэтага ў пункце «Шальчынінкай» усяго некалькі месяцаў таму літоўцы ўсталявалі знак «Месца чакання для пешаходаў/раварыстаў». Ён з’явіўся побач з будкамі памежнікаў. Трэба было пад’язджаць пад знак і стаяць, пакуль не паклічуць. Падобна, з 9 лістапада знак прыбралі.

У пункце пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») раварыстаў ставілі ў агульную чаргу з машынамі, ужо 10 лістапада, напісалі ў «памежным» чаце. Пры гэтым адзін з удзельнікаў таго ж чата пазней напісаў, што ў гэты дзень зменаў па праездзе раварыстаў не было.

Так ужо рабілі раней

У пункце «Райгардас» («Прывалка») праблемы з пропускам раварыстаў па-за чаргой ужо былі ў траўні 2023 года. Літоўскія памежнікі спасылаліся на нядаўнія змены ва ўнутраных правілах. Ровары чаргавалі з машынамі ў чарзе па тры праз тры. На наступны дзень пасля новаўвядзення праходжанне мяжы на ровары займала ўжо каля 5 гадзін. А вось аўто пачалі праходзіць мяжу крыху хутчэй. Праз нейкі час абмежаванне знялі.

За дзень магло праехаць 100 веласіпедыстаў і 20 машын

Опцыяй перасячэння мяжы на ровары часта карыстаюцца тыя, хто ездзіць па закупы, і дальнабойшчыкі, якія працуюць за мяжой і хочуць хутчэй патрапіць дадому. Апошнія пад’язджалі на машыне ці на фуры і каля самай мяжы змянялі транспарт: па абодва бакі звычайна прымацавана шмат пакінутых ровараў. Змены ў перасячэнні мяжы маглі ўвесці праз скаргі кіроўцаў, якія стаяць на машынах і маршрутках у чарзе.

«Нейтралка вузкая ў адзін пас для легкавых, не аб’едзеш. Там сапраўды за дзень маглі праехаць 100 раварыстаў і толькі 20−30 машын. Чым і карысталіся тыя, хто на перакідзе тавара, за дзень ездзілі 2−4 разы», — тлумачыў чытач Hrodna.life.

Перасякаць мяжу на роварах дазволена на літоўскіх пераходах, на пераходзе ў Польшчу «Брэст-Цярэспаль» — такой магчымасці няма. Перасякаць мяжу на самакатах забаранілі яшчэ восенню 2022 года. Праз змены ў Правілы дарожнага руху ў Беларусі іх перасталі лічыць транспартным сродкам.

Беларускі бок па-свойму «змагаецца» з раварыстамі: прыпаркаваныя каля мяжы дзясяткі ровараў час ад часу цэнтралізавана зразаюць і вывозяць. У Гродне забіраць свой транспарт прапаноўвалі ў Гродзенскім раённым аддзеле міліцыі на Азёрскай шашы. Для гэтага трэба было прадставіць доказы валодання веласіпедам.

Чытайце таксама: Беларусы больш не змогуць памяняць пашпарт за мяжой (абноўлена)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024