Горад

Каля Скідзельскага рынку з’явіцца кафэ: яго адкрыюць уладальнікі стрып-клуба

Пад новае кафэ плануюць перабудаваць пусты гаспадарчы будынак на Антонава 20/1. Кафэ з вялікай залай і балконам, разлічанае на 84 чалавекі, хочуць адкрыць уладальнікі існуючага кафэ «Рандэву» і клуба «Рэлакс» — фірма «РМБСпай».

Будынак будучага кафэ-бара знаходзіцца за паркоўкай побач з гарадскім эколага-біялагічным цэнтрам. Раней у будынку працавала майстэрня шкла. У кафэ будуць дзве залы: на першым паверсе плошчай 131 кв.м., на балконе — 121 кв.м. Інвестар — гродзенская фірма «РМБСпай» — плануе добраўпарадкаваць тэрыторыю з выкарыстаннем вертыкальнага азелянення і малых архітэктурных форм.

Будынак на Антонава 20/1 — у цэнтры здымка. Менавіта яго хочуць перабудаваць у кафэ-бар. Фота зроблена летам 2023. Скрыншот Hrodna.life з сэрвісу Яндекс.Карты

Як будзе выглядаць новае кафэ?

Праект рэканструкцыі пустуючай пабудовы пад кафэ распрацоўвае фірма «НікАртПро» з Навагрудка. У матэрыялах для грамадскага абмеркавання ёсць візуалізацыі - як будзе выглядаць будынак пасля перабудовы. Вонкава ён будзе выглядаць двухпавярховым, хоць насамрэч усярэдзіне будзе адна вялікая прастора.
Умоўны другі паверх будзе зроблены ў выглядзе балкона.

Што за фірма «РМБСпай» і якія кафэ ў іх ужо ёсць?

Кафэ збіраецца адкрыць гродзенская фірма «РМБСпай». Яна валодае кафэ «Рандэву» на Гагарына і клубам са стрыптызам «Рэлакс» на Кірава. У 2019 дырэктар ТАА «РМБСпай» Артур Рымша спрабаваў стаць дэпутатам парламента.

Чытайце таксама:

Калі пройдуць грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні праекта новай кавярні ў Гродне пройдуць з 10.11.2023 па 24.11.2023. Праект можна ўбачыць на сайце Гродзенскага гарвыканкама або ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (пл. Антонія Тызенгаўза, 3). Прэзентацыя праекта пройдзе 17.11.2023 у 15.00 у кабінеце 1 у будынку ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Заўвагі і прапановы прымаюцца з 10.11.2023 па 24.11.2023 у пісьмовай або электроннай форме з паметкай «грамадскае абмеркаванне» па адрасах:

  1. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, плошча Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: gorisp@gorod.grodno.by.
  2. Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паштовы адрас: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. Email: arhitektura@gorod.grodno.by.
  3. У пісьмовым выглядзе, у журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025