Чарговы гастрафэст пройдзе ў Гродне: за 38 рублёў пададуць фірмовыя стравы. Хто ўдзельнічае? (абноўлена)
Шосты рэспубліканскі фестываль Gastrofest пройдзе ў Гродне і астатніх абласных цэнтрах з 16 лістапада па 3 снежня. У Мінску фестывальная прапанова будзе каштаваць 47 рублёў, ва ўстановах астатніх гарадоў - 38 рублёў. Гэтым разам установы-ўдзельнікі падрыхтуюць свае фірмовыя стравы. Гэта будуць візітныя карткі, якімі ганарыцца кожная ўстанова і якія робяць іх вядомымі і непадобнымі да іншых.Hrodna.life сабраў для вас спіс сэтаў.
Салат з печанага гарбуза з эдамаме і ялавічнай грудзінкай.
Бульбяны крэм-суп з беконам і сырам чэдар.
Тушаныя ялавічныя шчочкі з маркоўна-імбірным пюрэ і тайскім дрэсінгам.
Торт «Трэс Лечэс» з кававым крэмам.
Вага сэту: 1030 г.
4. Punk Roll
Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 37.
Сэт Punk Roll. Крыніца: instagram.com/gastrofest.grodno
Што ўваходзіць у сэт:
Спрынг-рол з ласосем і гароднінай (авакада, салат, агурок, тамат і чырвоная цыбуля, марынаваныя ў соевым соусе і цытрусавым соку, ласось, марынаваны ў салодкім чылі, абгорнуты ў рысавы ліст, падаецца з кунжутным соусам).
Рол з ласосем, тунцом і беконам (ласось, тунец, бекон, паніраваны ў крыспі цыбулі са сметанковым сырам, лісцем салаты і спайсі соусам).
Курыны суп з удонам на міса булёне (філе кураня, абсмаленае з шыітаке і зялёным гарошкам у рэзкім міса булёне з водарам вэнджаніны, з пшанічнай локшынай, чырвонай цыбуляй і зелянінай).
Ласось кацу з гароднінай сцір-фрай і сметанковым кімчы (сечаная паляндвіца ласося з зялёнай цыбуляй і соевай падліўкай, абгорнутая ў норы і абсмаленае ў сухарах панко на падушцы з цукіні, морквы, шампіньёнаў і шыітаке, абсмаленых метадам сцір-фрай у воке з падліўкай на аснове вяршкоў і кімчы).
Мядовік з крэмам з гарганзолы і кіслых вяршкоў з ягадным канфі (падаецца з мядовай дробкай і сітаватай карамеллю).
Брускеты з тартарам з ласося (чыабатта са сметанковым сырам, таматам, чырвонай цыбуляй, ласосем і крыспі цыбуляй).
Салат з ялавічынай су-від (ялавічная выразка прыгатаваная су-від, рукала, алівы, груша, тамат, сыр пармезан, падаецца са сметанкова-гарчычнай падліўкай).
Суп «Аквакота» (рэзкі і гарачы таматавы суп з гароднінай, крутонамі чыабаты і сырам пармезан).
Ньёкі з соцэ са стронгі (стронга прыгатаваная з белым віном і сметанковым алеем, таматамі чэры, чырвонай цыбуляй, часныком і каперсамі з ньёкі з бульбы і сырнай падліўкай).
Каталонскі крэм (далікатны крэм з яйкаў і малака пад хрумсткай карамельнай скарыначкай).
Люля з курынага філе з падліўкай катміс і мочанымі таматамі.
Хінкалі з сечаным курыным мясам.
Шоці.
Вага сэту: 2050 г.
15. Вінны бар «Эсперанта»
Адрас: вул. Кірава, 5.
Сэт у «Эсперанта». Крыніца: instagram.com/gastrofest.grodno
Што ўваходзіць у сэт:
Закуска: карпача з тунца з авакада-марожаным, соусам чымічуры і смажанымі фісташкамі.
Суп: гарбузовы крэм-суп са ўзбітымі какосавымі вяршкамі (падаецца са свежай зёлкавай булачкай).
Гарачае: паляндвіца індычкі су-від з зялёным алеем, крэмам з цукіні, абпаленым таматам чэры і бруснічным соусам.
Дэсерт: тарт татэн з ванільным пламбірам і бабамі тонка.
Вага сэту: 900 г.
16. Рэстаран «Княжацкі двор» (Мірскі замак)
Адрас: Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2.
Сэт у рэстаране «Княжацкі двор» у г. п. Мір. Крыніца: instagram.com/gastrofest.grodno
Што ўваходзіць у сэт:
Салат з курыным філе, апельсінам, сезоннай зелянінай у апельсінава-гарчычнай падліўцы.
Брускета з тушанай печанню.
Брускета з рэзкай ялавічынай.
Брускета з лісічкамі.
Дранікі з тушанай рулькай.
Яблык запечаны з клубніцамі і пламбірам.
Вага сэту: 1070 г.
Госці гастрафэсту ў Гродне і іншых рэгіянальных цэнтрах змогуць у рамках фестывалю паспрабаваць віно ад аўстралійскага брэнда Jacob’s Creek. Для наведвальнікаў фестывалю ў Мінску плануецца спецыяльная прапанова ад брэнда іспанскага віна Campo Viejo.
Генеральным партнёрам серыі фестываляў выступае Альфа Банк Беларусь. Па традыцыі ўсіх гасцей Гастрафэста чакае бонус ад банка.
Плацежная сістэма Visa падрыхтавала для карыстальнікаў дадатку Visa Extra спецыяльны бонус: госці гастрафэсту будуць мець магчымасць атрымаць промакод у дадатку і прадэгуставаць сэт са зніжкай 30%. Атрымаць прамакоды можна будзе пасля старту фестывалю, а дзейнічаць яны будуць да 3 снежня ўключна.
Таксама ва ўсіх гасцей фестывалю будзе магчымасць паўдзельнічаць у творчым конкурсе і атрымаць смачныя падарункі ад партнёра фестывалю, кампаніі Камака.
Частку фестывальных сэтаў можна будзе замовіць да сябе дадому з дапамогай сэрвісу дастаўкі Delivio. Кошт дастаўкі будзе залежаць ад вашага месцазнаходжання.
Усе ўстановы ўдзельнічаюць у галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным Telegram-канале. Госці могуць спрабаваць гастрасеты і галасаваць за ўсіх сваіх фаварытаў, але толькі па адным разе. Пасля заканчэння фестывалю ў кожным горадзе будуць аб’яўлены тры лідары галасавання.