Будынак былой адміністрацыі Ленінскага раёна
Будынкі былой адміністрацыі Ленінскага раёна ў Гродне выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана аб’ектаў - амаль 8,5 млн рублёў ($ 2.6 млн). Новы уладальнік мусіць за два гады распрацаваць праект капітальнага рамонта і максімум за чатыры гады выканаць працы па мадэрнізацыі.
Аўкцыён адбудзецца 28 лістапада 2023 года на электроннай гандлёвай пляцоўцы «Беларускай універсальнай біржы».
Трохпавярховыя будынкі былой адміністрацыі размяшчаюцца на вуліцы Савецкай, № 10 і № 14. Плошча аднаго памяшкання — амаль 1850 кв.м., другога — больш за 2300 кв. м. Там ёсць сутарэнні, праведзены камунікацыі, ёсць пляцоўка для смеццевых кантэйнераў. Тэрыторыя двара агароджана, ёсць дрэвы і пешаходныя сцежкі.
Будынак — гісторыка-культурная каштоўнасць. Таму падчас распрацоўкі праектнай дакументацыі трэба ўлічваць рэгламенты праекта зоны аховы, а праект узгадніць з Міністэрствам культуры. У будучыні памяшканні плануюць здаваць у арэнду — пад гандаль ці грамадскае харчаванне.
Таксама ва ўнутраным дворыку былой адміністрацыі плануюць адкрыць кавярні. Іх хочуць размясціць на месцы гаражоў. Пляцоўку прадалі з аўкцыёна ў жніўні 2023 года.
Чытайце таксама: Замест чыноўнікаў - тусоўшчыкі. У былой адміністрацыі Ленінскага раёна з’явіцца дворык з кафэ
У красавіку 2022 года адміністрацыя Ленінінскага раёна Гродна з’ехала на новы адрас — Лермантава, 2. Раней там размяшчаўся Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. Перанесці адміністрацыю з вуліцы Савецкай было одным з абяцанняў былога старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя.
Будынак на Савецкай, 10 пабудавалі ў 1795 годзе. У пачатку XX стагоддзя там была кніжная крама, потым — натарыяльная кантора, аптэка, кватэры з крамамі і пякарня. Пасля Другой сусветнай вайны другі паверх займалі партыйныя кабінеты, а на першым была кандытарская. У 1970 годзе дах будынка пад вагой снегу абрынуўся, спатрэбіўся капітальны рамонт. Пазней там працавала крама «Тканіны», а ў пачатку 90-х гадоў - рэдакцыя незалежнай газеты «Пагоня».
На Савецкай, 14 у XVI стагоддзі пабудавалі касцёл і шпіталь Святога Духа на фундуш каралевы Боны Сфорцы. Пазней у будынку размяшчаліся гатэль «Славянскі», гатэль «Гандлёвы», нямецкі вайсковы пансіянат «Стары сябра», а таксама выканкам Ленінскага раёна Гродна.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…